Баршчэўскі можа пакінуць пасаду старшыні ПБНФ
Пытанне пра аднаўленне былога намесніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча будзе ставіцца на пазачарговым з’ездзе 9 жніўня. Між тым стала вядома, што напярэдадні старшыня партыі Лявон Баршчэўскі прыгразіў, што сыдзе з пасады кіраўніка, калі пытанне пра Міхалевіча ўсплыве на з’ездзе.
Нагадаем, Алесь Міхалевіч быў выключаны з партыі ў чэрвені бягучага года з афіцыйнай фармулёўкай “за публічную крытыку кіраўніцтва партыі” пасля інтэрв’ю “Салідарнасці”.Як паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Губарэвіч, пытанне пра аднаўленне Міхалевіча, планавалася ставіцца яшчэ на нядаўнім пасяджэнні Сойма 19 ліпеня. - Аднак, напэўна, каб не дапусціць станоўчага вырашэння гэтага пытання, на пасяджэнне не з’явілася практычна ўся каманда Баршчэўскага - Вячоркі. Такім чынам адсутнасць кворуму не дазволіла паставіць пытанне пра аднаўленне, - патлумачыў Юрась Губарэвіч. — Тым не менш дыскусія на гэтую тэму адбылася. Я папярэдзіў прысутных, што мы будзем ставіць пытанне па Міхалевічу на бліжэйшым з’ездзе. На што Баршчэўскі заявіў: “Калі паўстане пытанне пра аднаўленне Міхалевіча, я складу з сябе паўнамоцтвы старшыні". Фактычна гэта быў ультыматум, што пацвердзіў і сам Баршчэўскі.На думку Юрася Губарэвіча, Лявон Баршчэўскі такім чынам прапануе дэлегатам канчаткова выштурхнуць Алеся Міхалевіча з поля Партыі БНФ,а разам і ягоных прыхільнікаў у рэгіёнах. Раней з патрабаваннем аднавіць Міхалевіча выступілі Рады Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласных арганізацый партыі, а таксама Рады шэрагу раёнаў і гарадоў. — Захады Лявона Баршчэўскага выклікаюць занепакоенасць, - адзначае Губарэвіч. — Відавочнае жаданне цяперашняга кіраўніцтва скарыстаць тэхнічны фармат з'езду, калі рэгіёны будуць рэпрэзэнтаваныя меншай колькасцю дэлегатаў. Гэта ставіць і пытанне ўнутранай легітымнасці кіраўніцтва партыі, якое ў выніку можа быць абрана на гэтым з’ездзе. Усё гэта толькі прывядзе да непаразумення паміж рознымі плынямі ў партыі.Сам Лявон Баршчэўскі не стаў каментаваць свае дзеянні ў выніку аднаўлення Міхалевіча.— Яшчэ рана пра гэта казаць, - адзначыў старшыня. - Калі Міхалевіч не прынясе сваіх прабачэнняў, думаю, з’езд яго не адновіць. Міхалевічу дадзена схема таго, што ён павінен зрабіць, каб зноў стаць сябрам партыі. Пакуль мы чакаем крокаў з яго боку. Первоисточник:
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
|