Харчуемся ўсё больш якасна
Харчуемся ўсё больш якасна
У Беларусi назiраецца тэндэнцыя ў якасным змяненнi структуры спажывання харчовых тавараў. Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства гандлю Алена Кавалёва. Паводле яе слоў, у апошнiя гады ў рэспублiцы павялiчваецца спажыванне бiялагiчна каштоўных харчовых прадуктаў. Так, у 2007 годзе спажыванне на душу насельнiцтва рыбы склала 17,5 кг, алею — 15,8 кг, бульбы — 188 кг, агароднiны — 141 кг, садавiны — 57 кг, мяса i мясапрадуктаў — 69 кг, малакапрадуктаў — 233 кг, цукру — 34,4 кг, хлебапрадуктаў — 93 кг, яек — 275 штук. Удзельная вага продажу магазiнамi тавараў айчыннай вытворчасцi ў аб’ёме рознiчнага тавараабароту гандлёвай сеткi склала 78,5 працэнта, у тым лiку харчовых — 85,2 працэнта, нехарчовых — 69,1 працэнта. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi назiраецца тэндэнцыя ў якасным змяненнi структуры спажывання харчовых тавараў. Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства гандлю Алена |
|