21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На некаторых факультэтах цэны за навучанне падскочылі амаль на мільён

26.08.2009 12:31 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі за апошні год кошты за навучанне ў БДУ падвышаліся 4 разы. Па словах вядучага спецыяліста аддзела арганізацыі платнай адукацыі універсітэта Вікторыі Міхнюк, самы вялікі скачок цэнаў адбыўся на факультэце журналістыкі, біялагічным і геаграфічным факультэтах.

Гаворыць Вікторыя Міхнюк:

“У групе біялагічны факультэт і геаграфічны ў параўнанні з мінулым годам самае высокае падаражэнне. На 968 500 рублёў. Сёлета падаражэнне было ў сувязі са зменай тарыфнай стаўкі першага разраду. І звязана са зменамі ў заканадаўстве аб усталяванні штомесячных даплат за вучоныя ступені і званні. Велічэзнае падаражэнне”.

Па словах спадарыні Міхнюк, Міністэрства адукацыі 4 разы за год дасылала ва ўніверсітэт загады аб павелічэнні выплат. Таму ўстанова і вымушаная была павялічваць кошты за навучанне, каб былі грошы на выплаты. Вядома, знайсці такую суму могуць не ўсе. Таму аплату зрабіць можна паступова. Гаворыць Вікторыя Міхнюк:

“Першы курс, які залічваецца, плаціць тры разы на год. Першая аплата складае 50%. Наступныя - 20% і 30%. А для наступных курсаў аплата разбіваецца на 4 этапы, гэта значыць, 30%, 20%, 20% і 30%. То бок, як было да гэтага, так і застаецца”.

Акрамя таго, за навучанне можна заплаціць, узяўшы крэдыт на 5 год. Аб гэтым Еўрарадыё расказалі ў “Белінвестбанку”:

“Гэта можа быць спажывецкі крэдыт без указання мэтаў, для чаго патрэбныя грошы. Ён даецца на тэрмін да 5 год. Для выдачы крэдыту неабходныя будуць два паручыцелі”.

У Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва цэны за навучанне значна ніжэйшыя, чым у БДУ - усяго каля 1.900.000. Цэны на такім узроўні там трымаюць загады ўраду, гаворыць бухгалтар інстытуту Віктар Скурат:

“У нас раздзялення па факультэтах - дзе больш, дзе менш - няма. Таму што ўсюды аднолькава вучаць людзей. І ў нас аплата за навучанне ідзе ў залежнасці ад выдаткаў, якія мы нясем. Калі мы і падвышаем, то толькі на падставе рашэнняў ураду. Кожны год урад выдае пастанову, каб дазволіць, да прыкладу, у сувязі з інфляцыяй павышаць кошт тавараў і паслугаў на пэўны працэнт. Напрыклад, мы летась павысілі на 0,5% у месяц”.

Прывядзем некалькі прыкладаў коштаў на навучанне ў некаторых беларускіх ВНУ. Так, у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце самы дарагі факультэт - інфармацыйных тэхналогіяў і робататэхнікі. Там на некаторых спецыяльнасцях вам давядзецца заплаціць 3 мільёны 100 тысяч рублёў.

На факультэце радыёфізікі і электронікі, хімфаку, механіка-матэматычным і фізічным факультэтах БДУ летась трэба было плаціць 2.366.100 рублёў, сёлета — 2.984.900. Навучанне на біялагічным і геаграфічным факультэтах, а таксама на гістфаку і журфаку летась каштавала 2.523.700 рублёў, сёлета — 3.492.200. Юрыдычны і факультэт міжнародных адносінаў — адны з самых папулярных у БДУ. За год цана там вырасла з 3.362.400 рублёў да 4.116.600.

Усе рэкорды б’е Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. Так, на лячэбным, педыятрычным і медыка-прафілактычным факультэтах кошты на навучанне большыя за 4 мільёны рублёў. Яшчэ больш каштуе навучанне на стаматалагічным факультэце - 5 мільёнаў 700 тысяч у год.





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі за апошні год кошты за навучанне ў БДУ падвышаліся 4 разы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика