21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

…I з’едзена 8000 шашлыкоў

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не будзем гаварыць за ўсе прадпрыемствы гандлю i грамадскага харчавання. Магчыма, было з’едзена i выпiта ўтрая—упяцёра болей — i гэта нават бясспрэчна. А вось з арсенала Вiцебскага раённага спажывецкага таварыства толькi адных шашлыкоў артысты i госцi «Славянскага базару» з’елi менавiта столькi порцый. Ды i хiба толькi гэтых прысмакаў-далiкатэсаў! 

Калi ўявiць агромнiсты дыван-абрус з пачастункамi ад вiцебскiх кааператараў, то ад сцэны Летняга амфiтэатра ён расцягнуўся б да берагоў Заходняй Дзвiны. Ва ўсялякiм разе, начальнiк аддзела арганiзацыi гандлю Вiцебскага райспажыўтаварыства Людмiла Гетоўт паведамiла нашаму карэспандэнту, што iх структура за фестывальныя днi i ночы напрацавала 80 мiльёнаў рублёў выручкi. 

Многа гэта цi мала? Для нейкага сталiчнага гандлёвага гiганта гэта, можа, i дробязь. А вось для кааператараў — неблагая капейка. Ды яшчэ з улiкам таго, што зараблялася яна не ва ўмовах еўрапейскага супермаркета, а як на… армейскiх вучэннях. Дастаткова заўважыць, што ў фестывальныя днi i ночы неаднаразова грымеў гром i паласавалi маланкi, абрушвалiся зверху лiўнi… У такiя хвiлiны i гадзiны было ўжо не да гандлю i слухання «зоркавых» серэнад. Лiтаральна iшла барацьба за выжыванне. Дакладней, за ратаванне i захаванне ў прыстойным выглядзе выстаўленай на спажыванне прадукцыi. 

Варта аддаць належнае: на фестываль мастацтваў кiраўнiцтва райпо на чале з Ганнай Юшкевiч накiравала, можна сказаць, майстроў спорту — прафесiяналаў вышэйшага класа ў гандлi i грамадскiм харчаваннi. Iначай i не магло быць. Усе структуры, як дзяржаўныя, так i прыватныя, удзельнiчалi ў мерапрыемствах «Славянскага базару» з годнасцю i гонарам за ўласны «таварны знак». Вось i аблспажыўсаюз, калi так можна выказацца, камандзiраваў на мiжнародны форум Вiцебскае раённае спажыўтаварыства. Гэта не азначае, што не было iншых дастойных. Але на гэты раз «тэндэр» абслугоўвання ўдзельнiкаў i гасцей ад спажыўкааперацыi выйгралi кааператары Вiцебскага таварыства. 

З годнасцю справiлiся з такiм адказным даручэннем гаспадынi гандлёвых кропак — Ала Беразнёва, Зiнаiда Пашарнёва, Алеся Каралёва, Людмiла Канькова, Ала  Кулагiна… Як бачым, усе прадстаўнiцы прыгожай палавiны. I самi прыгожыя, i атрымалася ў iх усё найлепшым чынам. Нават у экстрэмальнай сiтуацыi (з громамi-маланкамi, лiўнямi-градамi) не разгубiлiся. Здолелi захаваць i зберагчы дастаткова дарагi тавар. Праўда, гэтаму паспрыяла i тое, што сёлета ўпершыню гандлёвыя палаткi забяспечаны належным халадзiльным i тэхналагiчным абсталяваннем. А для студэнтаў Гомельскага гандлёва-эканамiчнага унiверсiтэта i Полацкага гандлёва-эканамiчнага каледжа ўдзел у абслугоўваннi гасцей «Славянскага базару» — выдатная школа i практыка. Будзе цяпер чым падмацоўваць тэарэтычныя адказы i залiкi на iспытах. 

Вернемся зноў да нядаўнiх фестывальных дзён i начэй. Менавiта так. Хоць i не скардзiлiся, але прызналiся мне, што нiхто на працягу iх не меў нi выхадных, нi адпачынку. Такая вось «гарачая кропка» для кааператараў. Прычым не толькi для радавых, але i для начальства. Пачынаючы са старшынi праўлення Ганны Юшкевiч, яе намеснiка па грамадскiм харчаваннi Таццяны Андруковiч, лiтаральна «жылi на «славянцы» таваразнаўцы Аляксей Шуляк, Сяргей Герман, Наталля Белякова, Алена Лiтвiнава, iншыя кааператары. I таму механiзм абслугоўвання ўдзельнiкаў i гасцей нiводнага разу не даў збою. Колькi гэта каштавала сiл, нерваў, здароўя — iншая размова. 

Уся прадукцыя Вiцебскага райспажыўтаварыства прадавалася лiтаральна «з калёс». Па два-тры разы штодня ў палаткi завозiлiся смажнi, пiца, пiражкi, сасiскi ў цесце, шмат мясных i вэнджаных вырабаў, кандытарскiх i марожанага. Вялiкi попыт быў на ахалоджаныя пiва i квас, безалкагольныя напоi. Прадаўцы засведчылi, што Руслан Аляхно, артысты з Санкт-Пецярбурга, iншыя знакамiтасцi засталiся задаволенымi ад падмацунку вiцебскiх кааператараў. I ў начны час з танцамi моладзi да ранiцы, калi «канкурэнты» сышлi з дыстанцыi, кааператары трымалiся да самага свiтання. Каб пасля кароткага перадыху iзноў працягваць службу «днi i ночы». 

I тут дарэчы заўважыць, што менавiта Вiцебскае спажыўтаварыства  праявiла кемлiвасць, а можа, нават i рашучасць воiнаў паветрана-дэсантных войск. У тым сэнсе, што асобная кропка ў выглядзе аўтафургона «купава» з асартыментам халоднага пiва, квасу, духмяных шашлыкоў, iншых свежых прысмакаў высадзiлася на славутай сядзiбе-музеi «Здраўнёва» — былой дачы мастака-жывапiсца Iльi Рэпiна. Там абслугоўвалi экскурсii гасцей i турыстаў «Славянскага базару». Многiм, дарэчы, прыйшлiся даспадобы натуральныя сокi мясцовай вытворчасцi — з агароднiннага камбiната Ноўка Вiцебскага раёна. А што? Няхай iншаземцы пазайздросцяць, што ў беларускiх кааператараў вiтамiнныя сокi без усялякiх там штучных напаўняльнiкаў-фарбавальнiкаў! Ды i ўсё астатняе, як у добрых людзей. Не сорамна самiм паспрабаваць i гасцей пачаставаць. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З арсенала Вiцебскага раённага спажывецкага таварыства толькi адных шашлыкоў артысты i госцi «Славянскага базару» з’елi менавiта сто
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика