Захару Шыбеку – 60!
30 ліпеня споўнілася 60 гадоў аднаму з найвыбітнейшых гісторыкаў сучаснасьці Захару Шыбеку. Захар Васільевіч Шыбека, аўтар многіх кніг і артыкулаў, найперш прысутнічае ў сьвядомасьці сваіх сучасьнікаў, як вялікі знаток гісторыі гарадзкой цывілізацыі беларусаў. Кнігі сп.Шыбекі, які прысьвечаныя мінуламу Менску, рэканструююць тыя старонкі нашай гісторыі, які былі адсунутыя ад увагі яго папярэднікаў, то праблемамі клясавай барацьбы, то пытаньнямі культурнага жыцьця. Захар Шыбека адказвае на тыя пытаньні, на якія будуць адказваць і празь дзьвесьце гадоў: які жылі нашы продкі, якімі былі іх будні і сьвяты. Чытаючы яго працы, я заўсёды праводжу паралель між мінулым і сёньняшнім. Бо мы таксама - месьцічы. І ў нас - тыя ж праблемы. І як пашанцуе нам, калі нашай штодзённасьцю зоймецца такі ж добрасумленны і дапытлівы дасьледчык, як Захар Васільевіч. Зь юбілеем Вас, мэтар! Аляксандар Фядута
Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 ліпеня споўнілася 60 гадоў аднаму з найвыбітнейшых гісторыкаў сучаснасьці Захару Шыбеку. Захар Васільевіч Шыбека, аўтар многіх кніг і артыкулаў, найперш прысутнічае ў сьвядомасьці сваіх сучасьнікаў, як вялікі знаток гісторыі гарадзкой цывілізацыі беларусаў.
|
|