Вакзал для ўсiхЖыхары Докшыц паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы i наведваюць адноўлены кiнатэатр Наш невялiкi раённы цэнтр з колькасцю жыхароў трохi больш за сем тысяч чалавек i 600-гадовай гiсторыяй пачынае абнаўляцца. Толькi ў мiнулым годзе тут уведзена ў эксплуатацыю каля 10 тысяч квадратных метраў жылля. Вялiкiя планы стаяць i на бягучы год. Гарадок Докшыцы, якi размешчаны на дзесяцiкiламетровай адлегласцi ад чыгункi i практычна не мае прамысловасцi, забяспечвае работай асноўную частку працаздольнага насельнiцтва. Сёння ў цэнтры занятасцi насельнiцтва на ўлiку па непрацаздольнасцi зарэгiстраваны толькi 126 чалавек. Гэта сведчыць аб тым, што пры ўсiх цяжкасцях i праблемах малых населеных пунктаў у горадзе ёсць работа i будучыня, а значыць, людзi не паедуць у пошуках лёгкага хлеба за межы раёна, а наадварот, пачнуць вяртацца на сваю гiстарычную радзiму, з вялiкага горада ў маленькi. За апошнiя пяць гадоў у Докшыцах пабудаваны 4 маладзёжныя кааператывы. Сёння на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркi райвыканкама зарэгiстравана 205 чалавек, трэцяя частка з iх — маладыя сем’i. Бадай што вiзiтнай карткай кожнага населенага пункта з’яўляецца вакзал. Да нядаўняга часу толькi размовы вялiся наконт таго, што аўтастанцыю ў Докшыцах трэба прыводзiць да сучаснага выгляду. Былi прапановы зрабiць рэканструкцыю старога памяшкання, прыбудаваць да яго пакоi адпачынку, iншае, пераабсталяваць урэшце… Старшыня райвыканкама Алег Пiнчук прымае рашэнне — узвесцi новы будынак. Зараз аўтавакзал у стадыi завяршэння. Хутка мiжгароднiя аўтобусы з жыхарамi Мiнска, Вiцебска, Мiёраў, Пастаў, Глыбокага, Шаркаўшчыны, Лепеля, Бешанковiчаў, госцi пералiчаных i непералiчаных гарадоў з задавальненнем праедуць па дагледжаных дарогах нашага раёна i, наведаўшы маленькi гарадок, у якiм некалi спынялася на адпачынак Кацярына Другая, змогуць атрымаць асалоду ад убачанага i камфорт ад прыдарожнага сервiсу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Докшыц паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы i наведваюць адноўлены кiнатэатр
|
|