21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адам Глобус. PLAY.BY. Вільня

26.08.2009 12:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. На Віленскім чыгуначным вакзале ты заўсёды стаіш адной нагою ў Менску. Не істотна: ці ты прыехаў, ці ты ад’язджаеш, ты прыйшоў набыць квіток ці прыйшоў выпіць уначы свае апошнія сто грамаў сягоння або першыя сто грамаў заўтра… Важна: ты адной нагою будзеш стаяць у Вільні, а другою будзеш стаяць у Менску. На менскім чыгуначным вакзале такога адчування няма. На Менскім вакзале ты абедзьвума нагамі трывала стаіш менавіта ў Менску. У Вільні… Ад паэтычнасці віленскага чыгуначнага вакзала можна заплакаць. Там узнікае такое адчуванне, нібыта ты развітваешся з каханкаю, развітваешся назаўжды, страчваеш яе незваротна. Адкуль такое пачуццё бярэцца? Каб жа ведаць… Кожны вакзал паэтычны, кожная, нават самая маленечкая, чыгуначная станцыя перапоўнена да краёў слязьмі стратаў і слёзкамі набыткаў. Толькі з усіх бачаных-перабачных мною чыгуначных вакзалаў, самы лірычны — віленскі. Бывае, прыедзеш з Менска ў Вільню, а тамака задушліва, пыльна і брудна. Няўтульна ў Вільні. Мастацкасць з яе нібыта сышла і баццам бы выветрылася музычнасць. Паэтычнасць зчэзла і сканала. Сцены састарэлі, муры пакрывіліся, ходнікі параструшчваліся. Нешта падфарбоўваецца, недзе падмазваецца і рэтушуецца. Але ж тое ўсё знешняе, бутафорскае, прытарна-ружовае, а ў сярэдзіне — труха і пясок. Вільня тады нагадвае старую хутаранку, якая вякуе без мужчыны. Так мне кепска робіцца ў такой Вільні, так млосна і цяжка, што я пасярод дня кладуся і засынаю. А як прачнуся і гляну на Вільню, дык яна ўжо зноўку маладая і па-вядзьмарску прыгожая. Дзе падзелася старая хутаранка? Нават і не скажу, бо не ведаю. Мяне Вільня правакуе на маляванне. Яе хочацца маляваць, фільмаваць, фатаграфаваць, пісаць і апісваць, нібыта баюся яе забыць. Малюеш яе, малюеш, а з намаляванага выбіраеш найлепшае і пераносіш тое найлепшае на палатно. Я пісаў сваю Вільню захоплена… Потым я не пісаў карціны зусім. Акалічнасці, варункі, абставіны. За двадцаць гадоў не напісаў ніводнай карціны. Маляваў мала. А праз двадцаць гадоў я зноўку пачаў рабіць эскізы карцін. Прыязджаю я нядаўна ў Вільню і шукаю карцінныя месцы. Бог ты наш нязменны! Яны тыя ж самыя, яны не змяніліся. Праз двадцаць пяць гадоў я пішу той жа самы краявід з касцёльнай вежай. Такое наканаванне, такі лёс, і такое маё вока. Я спрабую знайсці іншае жывапіснае месца. Не знаходзіцца. Нават больш за тое, я не бачу сэнсу шукаць іншы жывапісны горад, бо зноў, на нейкі час, мне дастаткова жывапіснасці Вільні. Для беларуса Вільня як была, так і засталася сталіцаю, толькі не палітычнай і не адміністратыўнай, не навуковай і не гаспадарскай... Вільня — артыстычная сталіца. Яна — сталіца для мастакоў і паэтаў, для літаратараў і гісторыкаў культуры. Сучасны беларускі палітык выглядае ў Вільні недарэчным і камічным, ён толькі рот адкрывае, а ты ўжо ведаеш, што ягоная прамова пачне рытмізавацца і абрастаць рыфмамі. Гэткія гора-палітыкі самі здагадваюцца пра сваё ўбоства. Яны папісваюць паэмкі і мемуары, але нават наша артыстычная сталіца не можа ўкласці ў іх хоць нейкае каліва таленту. Тое самае адбываецца і з публіцыстамі, якія спрабуюць з віленскіх дамкоў вучыць жыццю менскіх палітыкаў і навукоўцаў. Замест аналітычных артыкулаў такія публіцысты спяваюць песні пра горкую долю ды злыбеды нейкіх фантастычных і неісных беларусаў. Зрэшты, на такіх антыпаэтаў ды антымастакоў мала хто і ўвагу звяртае, бо не канструктыўныя яны са сваёю псеўдапалітыкаю ды псеўдапубліцыстыкаю. Жыццядайна і жыццясцвярджальна ў Вільні заўсёды працавалі і працуюць беларускія мастакі і паэты, і менавіта гэтым слаўная наша культурная, паэтычная і сталічная Вільня. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика