21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь Аб Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 24 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2008 года

 

(Працяг. Пачатак

у нумары за 2 жніўня.)

Артыкул 9. Тэрмiн паўнамоцтваў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2008 года

 

(Працяг. Пачатак

у нумары за 2 жніўня.)

Артыкул 9. Тэрмiн паўнамоцтваў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 24 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2008 года

 

(Працяг. Пачатак

у нумары за 2 жніўня.)

Артыкул 9. Тэрмiн паўнамоцтваў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь дзейнiчае на працягу тэрмiну паўнамоцтваў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i складае свае паўнамоцтвы перад зноў выбраным Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, калi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь у выпадках i парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, не прынята рашэнне аб адстаўцы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прымае пастанову аб складаннi паўнамоцтваў.

У выпадку складання паўнамоцтваў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па даручэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь працягвае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфармiравання новага Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 10. Адстаўка Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у поўным складзе, Прэм’ер-мiнiстр, кожны член Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь асобна маюць права заявiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь аб сваёй адстаўцы, калi палiчаць немагчымым выконваць ускладзеныя на iх абавязкi. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь заяўляе Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь аб сваёй адстаўцы i прымае пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб адстаўцы.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь заяўляе Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь аб сваёй адстаўцы i ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь вотуму недаверу Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь мае права па ўласнай iнiцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i вызвалiць ад пасады любога члена Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Адстаўка Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь не цягне за сабой складання паўнамоцтваў Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у поўным складзе.

У выпадку адстаўкi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па даручэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь працягвае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфармiравання новага Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Глава 3

Кампетэнцыя Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Артыкул 11. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы:

забяспечвае правядзенне адзiнай эканамiчнай палiтыкi;

рэгулюе дзейнасць усiх галiнаў эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i прымае меры па iх развiццi;

ажыццяўляе iнвестыцыйную дзейнасць з улiкам прыярытэтных накiрункаў сацыяльнага i эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь;

забяспечвае правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi, у тым лiку ў галiне выкарыстання i эканомii энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў;

прымае меры па забеспячэннi Рэспублiкi Беларусь энергетычнымi i матэрыяльнымi рэсурсамi;

устанаўлiвае меры дзяржаўнага рэгулявання асобных вiдаў эканамiчнай дзейнасцi;

забяспечвае распрацоўку i рэалiзацыю дзяржаўнага прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных праграм;

удасканальвае эканамiчны механiзм садзейнiчання паскарэнню навукова-тэхнiчнага прагрэсу, павышэння тэхнiчнага ўзроўню i якасцi прадукцыi, стварэння высокаэфектыўных, экалагiчна бяспечных тэхналогiй;

выступае ад iмя ўласнiка ў дачыненнi да маёмасцi, якая заходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, арганiзуе кiраванне дзяржаўнай уласнасцю;

мае права ствараць, рэарганiзоўваць i лiквiдаваць рэспублiканскiя юрыдычныя асобы;

садзейнiчае iнтэграцыi эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i эканомiкi iншых дзяржаў з улiкам iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь, уносiць адпаведныя прапановы Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне знешнегандлёвай дзейнасцi, распрацоўку праграм развiцця знешнегандлёвай дзейнасцi;

забяспечвае процiдзеянне манапалiстычнай дзейнасцi i развiццё добрасумленнай канкурэнцыi;

праводзiць дзяржаўную палiтыку ў галiне абароны правоў спажыўцоў;

забяспечвае эканамiчную самастойнасць Рэспублiкi Беларусь.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у эканамiчнай сферы акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь i актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 12. Паўнамоцтвы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у фiнансавай сферы

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у фiнансавай сферы:

забяспечвае правядзенне адзiнай фiнансавай палiтыкi;

штогод распрацоўвае i прадстаўляе Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь для ўнясення ў Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь праект бюджэту Рэспублiкi Беларусь на чарговы фiнансавы год i справаздачу аб яго выкананнi;

ажыццяўляе рэгуляванне ўнутранага i знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублiкi Беларусь;

забяспечвае прыцягненне, выкарыстанне i пагашэнне знешнiх дзяржаўных пазык (крэдытаў), якiя фармiруюць знешнi дзяржаўны доўг Рэспублiкi Беларусь;

выступае ад iмя Рэспублiкi Беларусь пры прадастаўленнi дзяржаўных гарантый Рэспублiкi Беларусь;

вызначае меры па забеспячэннi збалансаванасцi грашовых даходаў i расходаў насельнiцтва, паляпшэннi фiнансавага стану галiнаў эканомiкi i выкарыстаннi крэдытных рэсурсаў.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у фiнансавай сферы акрамя паўнамоцтваў, вызначаных гэтым артыкулам, ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь i актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыкул 9. Тэрмiн паўнамоцтваў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь дзейнiчае на працягу тэрмiну паўнамоцтваў Прэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика