Будзе жыць газета...
Будзе жыць газета...
Мы iдзём па сцяжынках, на якiя не вернемся. Мы iдзём па дзiцячых здзiчэлых лясах... Павуцiнка ўверсе, павуцiнка ўверсе, Павуцiнка ў тваiх i маiх валасах.
Не вам казаць — чым больш iх, гэтых павуцiнак, тым больш у чалавека хвароб. Але я, здаецца, знайшоў паратунак (апроч лекаў): захварэўшы, заўсёды чытаю нашых беларускiх пiсьменнiкаў. I тых, што ўжо адышлi ў лепшы свет, i тых, што працуюць цяпер. Пад рукой заўжды свежы нумар газеты "Звязда" — з "Простаю моваю", з "Простымi рэчамi", з роздумамi Адама Глобуса i "Дзённiкам бландзiнкi". Чытаючы iх, час ад часу сустракаю да болю мiлыя родныя слоўцы, напаўзабытыя выразы i ў памяцi мiжволi абуджаюцца пранiзлiвыя, шчымлiвыя ўспамiны, мяняецца настрой, iдзе магутная энергетычная падтрымка. Не ўтаю, былi ў жыццi два выпадкi, калi ад газеты я адмаўляўся — па ўважлiвай прычыне. У першы — жонцы рабiлi аперацыю на зрок, мы з ёй амаль два месяцы жылi ў Мiнску i "Звязду" я шторанак шукаў у шапiках (што, дарэчы, досыць складана!). У другi — збянтэжыў адзiн з дадаткаў. Але i тады я хадзiў у бiблiятэку, каб праглядаць падшыўку, каб чытаць тых, каго трэба чытаць. Таму сёння, напярэдаднi 91 гадавiны з дня выхаду першага нумара, хачу шчыра павiншаваць газету i пажадаць ёй галоўнага: не губляць свой твар, заставацца салiднай i рэспектабельнай. У такой заўсёды будуць падпiсчыкi! А будзе жыць газета — будзе жыць мова. I ўсiм, хто любiць яе, будзе несцi сваё цяпло i святло, а значыць здароўе. Уладзiмiр Масалкоў, г.Вiцебск г.Вiцебск
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не вам казаць — чым больш iх, гэтых павуцiнак, тым больш у чалавека хвароб. Але я, здаецца, знайшоў паратунак (апроч лекаў): захварэўшы, заўсёды чытаю |
|