Беларусь расчыняе дзверы турыстам
Беларусь расчыняе дзверы турыстам
Кампанія Еtihаd Аirwауs стала першай авiялiнiяй, якая аб’яднала краiны Персiдскага залiва i Беларусь. Рашэнне аб адкрыццi рэйса Мiнск—Абу-Дабi—Мiнск было прынятае яшчэ ў 2007 годзе ў ходзе перамоў памiж Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам i Прэзiдэнтам ААЭ шэйхам Халiфам бэн Заiдам Аль Нахаянам. З 5 жнiўня два разы на тыдзень — у аўторак i чацвер — можна паляцець у Мiнск i назад, у Абi-Дабi. У кастрычнiку дабавiцца яшчэ адзiн, трэцi рэйс. — Цiкавасць да гэтага рэйса, безумоўна, будзе, — пракаментаваў падзею вiцэ-прэзiдэнт па продажах i абслугоўваннi авiякампанii Еtihаd Аirwауs Гiрт Бовен. — Напрыклад, Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты ў мiнулым годзе ў якасцi турыстаў наведала каля 8 тысяч беларусаў. З адкрыццём новага прамога рэйса можна чакаць, што пасажырапаток павялiчыцца да 10 тысяч чалавек у год. Як адзначыў намеснiк мiнiстра спорту i турызму Беларусi Чэслаў Шульга, за апошнiя два тыднi амаль усе асноўныя турыстычныя аператары нашай краiны заявiлi аб жаданнi прапанаваць свае паслугi ў адкрыццi новых тураў у краiны Персiдскага залiва. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія Еtihаd Аirwауs стала першай авiялiнiяй, якая аб’яднала краiны Персiдскага залiва i Беларусь. |
|