Маладажоны вераць у шчаслівыя лічбы
Маладажоны вераць у шчаслівыя лічбы
Вузамі Гіменея заўтра, у дзень трох васьмёрак — 08.08.08, маюць намер звязаць сябе каля 300 пар. Жаніхі і нявесты ўпэўненыя, што дзень трох васьмёрак абяцае ім доўгае і шчаслівае сямейнае жыццё. У аддзеле ЗАГС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна на 8 жніўня 2008 года было пададзена 38 заяў на рэгістрацыю шлюбу. "Гэта некалькі больш, чым звычайна, — адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам агенцтва "Мінск—Навіны" начальнік аддзела ЗАГС Галіна Астахава. — Традыцыйна ў жніўні рэгіструем па 32—33 пары ў дзень". У Савецкім раёне 8 жніўня абмяняюцца пярсцёнкамі 33 пары, Партызанскім — 28, Заводскім — 33, Маскоўскім — 31, Першамайскім — 34, а ў гарадскім Доме шлюбаў — 27. Да слова, у кожным ЗАГСе сталіцы першыя пяць пар, якія распішуцца ва ўрачыстых абставінах, атрымаюць арыгінальны падарунак. Маладым уручаць вялікае пясочнае пячэнне ў выглядзе васьмёркі, аблітае шакаладам. "Мінск—Навіны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вузамі Гіменея заўтра, у дзень трох васьмёрак — 08.08.08, маюць намер звязаць сябе каля 300 пар. Жаніхі і нявесты ўпэўненыя, што дзень трох васьмёрак |
|