Мінскi скульптар вылепiў "Камандзiровачнага" для Лiды
Мінскi скульптар вылепiў "Камандзiровачнага" для Лiды
Работа мiнскага скульптара Уладзiмiра Жбанава будзе ўсталявана ў Лiдзе сёлета восенню. Скульптуру "Прывiтанне, камандзiровачны!" мясцовыя ўлады вырашылi паставiць ля гасцiнiцы, пастаяльцы якой увесь час "на чамаданах"... Эскiз з пластылiну ў натуральную велiчыню Жбанаў ужо вылепiў, цяпер уносiць у работу апошнiя штрыхi. А праз тыдзень—другi "Камандзiровачны" адправiцца ў лiцейны цэх. Апрануты новы герой Жбанава ў стылi 70-х гадоў мiнулага стагоддзя. Сядзiць на вялiкiм пацёртым чамадане, у адной руцэ — карта Лiды, другую "Камандзiровачны" працягвае прахожым, каб павiтацца. "Ідуць перагаворы наконт яшчэ адной маёй работы, — прызнаўся Уладзiмiр Жбанаў. — У Лiдзе хочуць устанавiць якую-небудзь рамантычную работу, якая адлюстроўвала б назву горада. Гэткi вобраз сучаснай дзяўчыны па iменi Лiдзiя...". Лепку гэтай скульптуры мiнскi ваяр плануе пачаць ужо зiмой. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа мiнскага скульптара Уладзiмiра Жбанава будзе ўсталявана ў Лiдзе сёлета восенню. Скульптуру "Прывiтанне, камандзiровачны!" мясцовыя ўл
|
|