Каб работнікi могiлкаў не нажывалiся на чужым горы
Каб работнікi могiлкаў не нажывалiся на чужым горы
Павялiчылася колькасць выпадкаў атрымання (як правiла, шляхам вымагання) работнiкамi могiлкаў хабару i прыняцця незаконных узнагароджанняў па аказаннi паслуг па пахаваннi i перапахаваннi грамадзян. Такiя факты зафiксаваны ў Першамайскiм раёне Вiцебска, Рэчыцы, Цэнтральным раёне сталiцы. Па гэтых фактах узбуджаны крымiнальныя справы. Злачынцаў чакае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 6—7 гадоў. — У жыццi кожнага чалавека ёсць два этапы: нараджэнне — гэта шчасце, i смерць — гора для ўсiх родных i блiзкiх. Калi памiрае любiмы чалавек, родныя iмкнуцца пахаваць яго ў самых лепшых умовах, а не на схiлах, напрыклад, дзе пастаянна збiраецца вада, — адзначыў начальнiк аддзела па наглядзе за выкананнем правоў i свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь Рыгор Шостак. — Злачынцы ведаюць, што чалавек, якi толькi што перажыў смерць дарагога чалавека не пабяжыць скардзiцца i не будзе шкадаваць грошай. Калi ў клiента гора, ён гатоў на ўсё. А на гэтым горы нядобрасумленныя людзi i нажываюцца. — Аб якiх сумах iдзе гаворка? — У розных месцах па-рознаму. У сталiцы, напрыклад, за выдзяленне дадатковага надзелу для пахавання бралi тысячу долараў, за выдзяленне лепшага месца — сто долараў. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб пахаваннi i пахавальнай справе" дзяржава гарантуе кожнаму чалавеку пасля яго смерцi прадастаўленне зямельнага надзелу для пахавання. Пры гэтым месцы пахавання знаходзяцца ў распараджэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў цi выканаўчых i распарадчых органаў, якiя i вызначаюць парадак iх функцыянавання. — Аналiз нормаў дзеючага заканадаўства праведзены пракуратурай, сведчыць аб адсутнасцi нарматыўных актаў, якiя вызначалi б парадак заняцця зямельных надзелаў для пахавання, разбiўкi iх на сектары. У мэтах абароны правоў грамадзян, адказных за правядзенне пахаванняў, Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь унёс прадстаўленне ў абласныя выканаўчыя камiтэты i Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт аб устараненнi прычын i ўмоў, якiя садзейнiчаюць здзяйсненню правапарушэнняў у галiне пахавальнай справы. Пракурор прапанаваў прыняць нарматыўныя акты па пытаннях арганiзацыi дзейнасцi, звязанай з пахаваннем памерлых. У гэтых дакументах павiнны быць дакладна прапiсаны парадак адводу i рэзервавання зямельных надзелаў для пахавання на тэрыторыi могiлкаў, перазахавання, вядзення ўлiку пахаванняў. Неабходна вызначыць працэдуру разбiўкi надзелаў для пахавання, i асобаў, якiя будуць адказваць за выкананне ўсталяванага парадку пахавання. Акрамя таго, абавязкова трэба ўстанавiць парадак разгляду заяў грамадзян аб пахаваннi ва ўжо iснуючыя магiлы, замене выдзеленых зямельных надзелаў для пахавання. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павялiчылася колькасць выпадкаў атрымання (як правiла, шляхам вымагання) работнiкамi могiлкаў хабару i прыняцця незаконных узнагароджанняў па аказаннi
|
|