Залаты дубль беларускіх весляроў
Залаты дубль беларускіх весляроў
Беларускi квартэт у складзе Аляксандра i Андрэя Багдановiчаў, а таксама беларуская чацвёрка ў складзе Рамана Петрушэнкi, Вадзiма Махнёва, Аляксея Абалмасава i Артура Лiтвiнчука заваявалi залатыя медалi. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў спартсменаў з гэтымі ўзнагародамі. Раман ПЕТРУШЭНКА, алiмпiйскi чэмпiён-2008 у Пекiне па веславаннi на байдарцы: "Хто шукае — той знаходзiць" Залаты заезд беларускай чацвёркi ў складзе Рамана Петрушэнкi, Вадзiма Махнёва, Аляксея Абалмасава i Артура Лiтвiнчука заключаў апошнi вiд пятнiчнай алiмпiйскай праграмы на вяслярным канале. Апладысменты квартэту беларусаў былi сарваныя ў той час, як браты Багдановiчы толькi-толькi асвоiлiся на беразе. Журналiсты толькi пацiралi рукi: залаты дубль — гэта супер. Хоць работы будзе па горла. У гэты ж час мiнiстр спорту i турызму Беларусi Аляксандр Грыгараў лятаў як на крылах. Ура, за лiчаныя хвiлiны збылося тое, чаго, можна сказаць, чакалi ўсё сваё жыццё. I вось у межах дасягальнасцi з’явiлiся чацвёра беларусаў. "Аддувацца" перад журналiстамi традыцыйна даводзiцца Раману Петрушэнку. — Раман, з перамогай вас! Якiя адчуваннi зараз на душы? — Дзякуй! Адчуваннi самыя прыемныя. Уся наша праца, якая рабiлася на працягу многiх гадоў, не прапала дарма. — Магчыма, на пераможны фiнiш вас натхнiла перамога братоў Багдановiчаў, якiя завяршылi гонку некалькiмi хвiлiнамi раней? — Мы не мелi iнфармацыi наконт папярэдняй гонкi, хоць братоў Багдановiчаў я вiншую з выдатнай перамогай. Ведаеце, калi настройваешся на сур’ёзную барацьбу, то нiчога, акрамя фiнальнай гонкi, у галаву не лезе. — На працягу апошнiх гадоў беларуская чацвёрка на мiжнародных стартах была ў "цянi". Няпроста для вас складвалася i квалiфiкацыйная стадыя адбору на цяперашнi фiнальны заезд. I раптам — такi шыкоўны фiнал з даволi значным адрывам ад сапернiкаў! — Пачну з квалiфiкацыйных заездаў. Сапраўды, нам неяк не кацiла на гэтых стартах. Магчыма, не зусiм добра аклiматызавалiся да пекiнскага надвор’я. Хоць тут ужо даводзiлася бываць i нават пазнаёмiцца з каналам. Але ж з трэцяга месца нам удалося прабiцца ў фiнал. Што тычыцца нашай "непрыкметнасцi" на працягу сезона... На мой погляд, не факт, што пастаяннае паспяховае выступленне на розных мiжнародных стартах — гарант поспеху. Гэта, дарэчы, як i квалiфiкацыйныя заезды. На памяцi яшчэ Алiмпiйскiя гульнi ў Афiнах. Тады мы куляй праляцелi квалiфiкацыю, а калi чарга дайшла да фiналу — толькi 6-е месца. Крыўдна: чатыры гады "аралi", а калi трэба было стрэлiць — стрэл аказаўся халастым. — Вопыт i яшчэ раз вопыт — вось гарант поспеху? — Можна сказаць i так. Хоць у нашай чацвёрцы кожны спартсмен дапаўняе адзiн аднаго. Тут i вопыт, i маладосць, i iмкненне дасягнуць завоблачных вяршынь. Думаю, што гэта i прадвызначае ў канчатковым вынiку поспех. — На гэты раз ён быў заканамерным? — Шчыра кажучы, на "золата" мы не вельмi разлiчвалi, бо добра ведалi сiлу нашых сапернiкаў. Але ж у тым i загадка гонкi, што на ёй можа адбыцца ўсялякае. На гэта мы проста былi добра настроены, летась на гэтым канале ў Пекiне выйгралi старты на перадалiмпiйскiм тыднi. Зараз магу пацвердзiць: дабiваецца мэты той, хто шукае шляхi для гэтага. Наша дарога аказалася правiльнай. Аляксандр БАГДАНОВIЧ, алiмпiйскi чэмпiён алiмпiяды-2008 у Пекiне па веславаннi на каноэ: "кожны фiнальны заезд —як апошняя гонка ў жыццi" Учарашняя перамога беларускiх весляроў на каноэ на дыстанцыi 1000 метраў братоў Багдановiчаў — Аляксандра i Андрэя — выклiкала сапраўдны фурор на вяслярным канале SY Rоwing Саnое Раrk. Адразу за абодвух братоў адказвае старэйшы Аляксандр. — Ну i паказыталi вы нервы нашаму брату-журналiсту! — Думаю, што ў першую чаргу мы паднеслi непрыемны сюрпрыз нашым сапернiкам. Ну, а калi вы вельмi моцна хвалявалiся, то гэта, пэўна, толькi дадавала нам сiлы. — I ўсё ж якiм прынцыпам вы кiравалiся, калi пачалi фiнiшны спурт? Мы перажывалi, што на заключны рывок не хопiць часу? — Ведаеце, у гэтым выпадку мы не можам загадзя ведаць, што браты Багдановiчы павiнны дагнаць нямецкi дуэт у асобе Хрысцiяна Гiле i Томаса Вiленчыка за 50 цi 30 метраў да фiнiшу. У нас ёсць у падсвядомасцi, што пасля 250 цi 500 метраў мы павiнны дадаць хуткасцi — мы строга кiруемся гэтым правiлам. А далей усё залежыць ад нашых сапернiкаў, Усявышняга i Фартуны. — На п’едэстале гонару немца Томаса Вяленчыка не было — замест урачыстай цырымонii ён быў адпраўлены ў шпiталь. Кажуць, што моцна перанерваваўся i здароўе не вытрымала? — Не палiчыце за нейкi спартыўны эгаiзм, але цяпер можна гаварыць iм ўсё, што заўгодна. Дарэчы, нямецкая пара з’яўляецца вельмi моцным сапернiкам. — I тое, што яны сёння праляцелi, заслуга выключна братоў Багдановiчаў? — I не толькi. Зараз мне i майму брату Андрэю хочацца сказаць добрыя словы ўдзячнасцi нашаму трэнеру Уладзiмiру Уладзiмiравiчу Шантаровiчу i ўсiм тым, хто дапамагаў нам у падрыхтоўцы. — Аляксандр, твой брат Андрэй пачаў выступаць з табой, здаецца, з мiнулага года. Адчувалася, што хлопец трапiў у сваю лодку? — Ну, спачатку ў нас не ўсё клеiлася. У Андрэя былi пэўныя агрэхi ў тэхнiчным плане. Аднак упартыя трэнiроўкi, дапамога трэнераў i ўдача паспрыялi нам, каб сёння ўзняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала. — У перадапошнi дзень Алiмпiяды ў цябе з братам яшчэ адзiн фiнал на 500 метраў. Якая дыстанцыя з дзвюх прадстаўленых больш падатлiвая? — Ну, так вам i скажы, а вы ўсе тайны разнесяце па свеце. Ну, а калi без жарту, то не ведаю. Часам не ўсё ад цябе залежыць. Трэнiруешся гадамi, пралiваеш мора поту, а вынiку можа i не быць. У любым выпадку на 500 метрах мы будзем выкладвацца так, быццам бы гэта наша апошняя гонка ў жыццi. Iнакш — удачы не дабiцца. * * *Правальнае выступленне Рыты Туравай у спартыўнай хадзе на 20 км нашы пастаралiся хутка забыць. Хоць кiтайскае тэлебачанне на адным са спартыўных каналаў раз-пораз паўтарала сцэну, калi беларуска прама на дыстанцыi засоўвала два пальцы ў рот, iмкнучыся такiм чынам ачысцiць страўнiк. На шчасце, гэтая сцэна не знайшла адпаведнага месца на старонках ужо вядомай спартыўнай укладкi ОLYMРIА нацыянальнай штотыднёвай газеты на англiйскай мове СHINА DАILY, дзе побач з матэрыяламi аб чэмпiёнах i прызёрах знаходзяць месца "гарачыя" факты альбо алiмпiйцы-выскачкi. Так рэдакцыя выдання цэлы газетны разварот фармату А2 прысвяцiла беларускай камандзе па баскетболе, якая выбыла з барацьбы за медалi на стадыi чвэрцьфiналу. Асаблiва тут смакуецца тэма расiйска-грузiнскага канфлiкту. У iнтэрпрэтацыi Алiмпiйскiх гульняў самай удалай iнфармацыйнай падставай для раскруткi гэтай тэмы лiчыцца вочны паядынак спартсменаў гэтых краiн. Апошнiм з такiх была паўфiнальная схватка барцоў-вольнiкаў (84 кг) памiж грузiнам Рэвазi Мiндарашвiлi i расiянiнам Георгiем Катоевым. Прынцыповую перамогу атрымаў грузiнскi барэц, якi ў вынiку стаў алiмпiйскiм чэмпiёнам. Зрэшты, алiмпiйскiя iдэалы i вялiкая палiтыка тут могуць быць зусiм не звязаны. Дастаткова ўспомнiць падзеi двухтыднёвай даўнiны: жаночую стральбу з пнеўматычнага пiсталета на 10 м, калi на п’едэстале аказалiся кiтаянка Веньюн Гуо, расiянка Наталля Падзерына i грузiнка Нiно Салуквадзэ. Як замежныя журналiсты нi круцiлi палiтычны момант, каб выцягнуць з грузiнкi гнеўныя пасылы ў адрас Расii, нiчога не атрымалася. Бронзавая медалiстка Салуквадзэ адрэзала: спартсмены не павiнны быць марыянеткамi цi закладнiкамi ў руках палiтыкаў. Вiдавочна, што яе словы сталi адлюстраваннем той дружалюбнай атмасферы, якая склалася i ў вёсцы для журналiстаў, i ў алiмпiйскай вёсцы для спартсменаў. Больш за тое, сустрэча славян цi прадстаўнiкоў былога Саюза тут заўсёды суправаджаецца калi не моцнымi поцiскамi рук, то абавязковым вiтаннем i кароткай размовай. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ. Фота БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi квартэт у складзе Аляксандра i Андрэя Багдановiчаў, а таксама беларуская чацвёрка ў складзе Рамана Петрушэнкi, Вадзiма Махнёва, Аляксея Абал |
|