Наркадылера арыштавалі
Наркадылера арыштавалі
26-гадовы гамяльчанiн выбраў сабе лёгкi спосаб заробкаў — збыт наркотыкаў. І рабiў гэта ён у месцах масавага адпачынку моладзi, не зважаючы на тое, што гэта небяспечная i крымiнальная справа. У чарговы раз продажу дурману яго затрымала мiлiцыя. Пасля арышту ў кватэры хлопца службова-вышуковы сабака ўнюхаў тайнiк з наркотыкамi: 76 грамаў амфетамiну, 75 — гераiну i 12,5 грама гашышу. Ды яшчэ, як паведамiў нам супрацоўнiк прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Кiтаеў, 550 доз iх у расфасоўцы прыблiзным коштам 20 мiльёнаў рублёў. Нясоладка зараз будзе наркадылеру. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26-гадовы гамяльчанiн выбраў сабе лёгкi спосаб заробкаў — збыт наркотыкаў. І рабiў гэта ён у месцах масавага адпачынку моладзi, не зважаючы на тое, шт
|
|