Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Парламент РФ прызнаў незалежнасць Паўднёвай Асецii i Абхазii Савет Федэрацыi i Дзярждума Расii ў панядзелак аднагалосна прагаласавалi за незалежнасць для Абхазii i Паўднёвай Асецii. Прашэнне разгледзець гэтае пытанне будзе накiравана ад iмя абедзвюх палат прэзiдэнту РФ. Першымi з каментарыямi выступiлi прэзiдэнты пакуль яшчэ непрызнаных рэспублiк. Сяргей Багапш заявiў, што прызнанне незалежнасцi будзе спрыяць стабiльнасцi ў рэгiёне. А Эдуард Какойты паведамiў, што яны не будуць фарсiраваць падзеi i пачакаюць афiцыйнага прызнання — за подпiсам Мядзведзева. "Прызнанне Расiяй незалежнасцi Абхазii i Паўднёвай Асецii — гэтая неабходная ўмова забеспячэння бяспекi гэтых народаў — адзначыў на пасяджэннi спiкер Сяргей Мiронаў. — Мы абавязаныя падтрымаць iмкненне народаў Паўднёвай Асецii i Абхазii да стабiльнасцi, мiру i незалежнасцi". Нагадаем, у мiнулы чацвер у Абхазii i Паўднёвай Асецii прайшлi народныя сходы, на якiх былi прынятыя звароты да кiраўнiцтва Расii з просьбай прызнаць незалежнасць гэтых рэспублiк. Саакашвiлi: аднавiўшы баяздольнасць з дапамогай ЗША, Грузiя даб’ецца кантролю над ПА i Абхазiяй Грузiя "стаiць на сваiм" i даб’ецца ўсталявання поўнага кантролю над Паўднёвай Асецiяй i Абхазiяй. Аб рашучасцi Тбiлiсi ў гэтым пытаннi заявiў грузiнскi прэзiдэнт Мiхаiл Саакашвiлi ў iнтэрв’ю амерыканскай газеце Іntеrnа-tiоnаl Hеrаld Tri-bunе, якая выходзiць у ЕС. Пры гэтым ён адзначыў, што дадзеная задача "з’яўляецца пастаяннай". Саакашвiлi падкрэслiў, што Грузiя цалкам адновiць сваю баяздольнасць. Ён таксама паведамiў, што адмiнiстрацыя ЗША "не выказвала сваёй незадаволенасцi" дзеяннямi Тбiлiсi, калi ў ноч на 7 жнiўня быў аддадзены загад атакаваць Цхiнвалi. Акрамя таго, прэзiдэнт адзначыў, што Вашынгтон "не падае сiгналаў" аб скарачэннi аб’ёмаў сваёй дапамогi Грузii. Саакашвiлi заявiў, што цяпер па меншай меры двойчы ў суткi праводзiць тэлефонныя перамовы з фактычным кандыдатам у прэзiдэнты ад Рэспублiканскай партыi Джонам Макейнам. Улады Кiргiзii выключылi версiю тэракта ў катастрофе "Боiнга" Прычынай падзення самалёта Bоеing-737 у Бiшкеку не быў тэрарыстычны акт, перадае агенцтва "Iнтэрфакс" са спасылкай на заяву мiнiстра транспарту i камунiкацый Кiргiзii Нурлана Сулайманава. Паводле слоў мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях Камчыбека Ташыева, прычыны катастрофы будуць названыя пасля даследавання "чорных скрыняў" i расшыфроўкi перамоваў памiж экiпажам i дыспетчарам. Самапiсцы былi знойдзеныя на месцы катастрофы, яны перададзеныя ў Генеральную пракуратуру Кiргiзii, а пасля адмысловых працэдур iх адправяць у Маскву на расшыфроўку. "Боiнг" кiргiзскай авiякампанii Itеk Аir здзяйсняў рэйс Бiшкек — Тэгеран. На борце самалёта знаходзiлiся 90 чалавек, у асноўным, замежныя грамадзяне. У вынiку катастрофы загiнулi 68 чалавек. Яшчэ некалькi чалавек знаходзяцца ў цяжкiм стане. Таксама выратавальнiкi мяркуюць, што некалькi чалавек у стане шоку маглi самастойна пакiнуць месца падзення самалёта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Федэрацыi i Дзярждума Расii ў панядзелак аднагалосна прагаласавалi за незалежнасць для Абхазii i Паўднёвай Асецii. Прашэнне разгледзець гэтае пы |
|