Беларуская турыстка памерла ў Каiры
Беларуская турыстка памерла ў Каiры
Беларуская турыстка, якая пацярпела ў вынiку аварыi аўтобуса ў Егiпце, памерла ўчора ў каiрскiм шпiталi, паведамiў прэс-сакратар МЗС Беларусi Андрэй Папоў. Рэанiмацыйныя працэдуры, паводле слоў егiпецкiх медыкаў, станоўчага вынiку не далi. 24 жнiўня аўтобус з 25 турыстамi з Расii, Украiны, Беларусi i Венгрыi, якiя адпачывалi на курортах Табы i Нувейбы Сiнайскага паўвострава, накiроўваўся на экскурсiю ў егiпецкую сталiцу. Паводле папярэднiх даных, аўтобус за 70 км ад Каiра пры абгоне машыны, што iшла наперадзе, на вялiкай скорасцi зачапiў аўтамабiль, якi рухаўся ў гэтым жа напрамку. У вынiку сутыкнення загiнуў егiпецкi супрацоўнiк сiлавых структур, якi суправаджаў турыстаў. Яшчэ адна беларуска ў вынiку ДТЗ атрымала нязначныя пашкоджаннi, цяпер яна знаходзiцца ў гасцiнiцы ў Каiры. Цяпер консульскi супрацоўнiк пасольства Беларусi ў Егiпце i муж загiнулай, якi быў разам з ёю ў аўтобусе ў час аварыi, знаходзяцца ў шпiталi, дзе сумесна з прадстаўнiкамi страхавой i турыстычнай кампанiй вырашаюць пытаннi афармлення неабходных дакументаў аб смерцi, а таксама адпраўкi цела загiнулай у Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская турыстка, якая пацярпела ў вынiку аварыi аўтобуса ў Егiпце, памерла ўчора ў каiрскiм шпiталi, паведамiў прэс-сакратар МЗС Беларусi Андрэй П
|
|