Беларускія алімпіёнікі будуць атрымліваць бясплатную каўбасу 1-2 разы на месяц
Беларускія алімпійскія чэмпіёны Гульняў у Пекіне пажыццёва будуць забяспечаныя каўбасой. Гендырэктар ЗАТ "Белатміт" Барыс Цыпорын у інтэрв'ю Еўрарадыё пацвердзіў, што сваё абяцанне, якое даў у пачатку жніўня, стрымае. Цяпер распрацоўваецца схема, як чэмпіёны будуць атрымліваць прадукцыю прадпрыемства.
Вось што кажа Барыс Цыпорын: "Схему заўтра абмяркуем. Раз у месяц будуць атрымліваць на пэўную суму пэўную колькасць прадукцыі. Можа два разы ў месяц, як зручна будзе. Заўтра ўжо будзем уручаць сертыфікаты, першай плануем уручыць Аксане Меньковай на провадах паралімпійцаў". Нагадаем, акрамя кідальніцы молата Меньковай пажыццёва каўбасу змогуць атрымліваць цяжкаатлет Андрэй Арамнаў, а таксама весляры Раман Петрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук, Вадзім Махнеў, Андрэй і Аляксандр Багдановічы. Гендырэктар "Белатміту" кажа, што калі гэтым спартсменам спадабаецца прадукцыя і яны ад яе не адмовяцца, то будуць есці каўбасу "столькі, колькі змогуць". Ад пачатку Цыпорын абяцаў прадукцыю свайго прадпрыемства і жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі за любы заваяваны медаль. Але зборная на Алімпіядзе стала шостай, што таксама можна расцэньваць як поспех. Таму баскетбалісткам таксама падрыхтаваны падарунак. Барыс Цыпорын: "У любым выпадку яны без нашай увагі таксама не застануцца. У іх быў паспяховы выступ і нешта мы ім падрыхтуем". Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія алімпійскія чэмпіёны Гульняў у Пекіне пажыццёва будуць забяспечаныя каўбасой. |
|