21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эксперт: "Праз 20 гадоў у Беларусі не застанецца беларускіх школаў"

26.08.2009 12:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь Лозка. Фота Радыё Свабода.Напярэдаднi новага навучальнага году Мiхась Скобла гутарыць са старшынём Таварыства беларускай школы, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага пэдагагiчнага ўнiвэрсытэту iмя Максiма Танка Алесем Лозкам.

Мiхась Скобла: "Спадар Алесь, нядаўна Мiнiстэрства адукацыi адрапартавала: стан усiх школаў у нашай краiне "добры цi здавальняючы": можна пачынаць новы навучальны год. А якi ў нас стан зь беларускамоўнай школьнай адукацыяй?"

Алесь Лозка: "Сытуацыя на сёньня такая: у школах зь беларускай мовай навучаньня займаецца 20,9% ад усiх школьнiкаў. У 2004 iх было 24, 8%, у 2005 - 23,8%, у 2006 - 23, 3%, у 2007 - 21,5%, i сёньня, як я ўжо сказаў, толькi 20, 9%. Такiм чынам, дынамiка выразная: штогод колькасьць беларускiх школаў зьмяншаецца прыблiзна на адзiн адсотак. Калi гэткая тэндэнцыя захаваецца, то ўсяго праз дваццаць гадоў у Беларусi не застанецца нiводнай беларускай школы. Мы не павiнны гэтага дапусьцiць. Нiбы саромеючыся прыведзеных вышэй лiчбаў, Мiнадукацыi на сваiм афiцыйным сайце падае статыстыку толькi двухгадовай даўнiны - за 2005/2006 навучальны год. Названыя лiчбы падводзяць нас да крытычных межаў iснаваньня нацыi. Па вызначэньнi UNESСO, нацыя знаходзiцца на мяжы зьнiкненьня, калi на роднай мове навучаюцца менш за 30% дзяцей. А мы ўжо даўно перасягнулi гэтую мяжу".

Скобла: "Памятаю, нехта з чыноўнiкаў Мiнадукацыi "пажартаваў" у iнтэрвiю. Маўляў, "не перажывайце вы так за беларускiя школы! Чым больш мы iх зачыняем, тым больш абiтурыентаў на ўступных iспытах здае тэсты па-беларуску". Гэта праўда?"

Лозка: "З аднаго боку, сапраўды, так i адбываецца. Абiтурыенты выбiраюць найчасьцей беларускую мову, i гэтая лiчба апошнiм часам трошкi ўзрастае. У прадчуваньнi нацыянальнай трагедыi ў народзе больш выразна сталi праяўляцца нацыянальныя пачуцьцi й пратэстныя ўчынкi, асаблiва ў моладзi. Штогод павялiчваецца колькасьць тых, хто жадае здаваць тэсты па беларускай мове (летась - 87 000 абiтурыентаў), у той час, як колькасьць выпускнiкоў беларускiх школаў памяншаецца (каля 20 000 у мiнулым годзе). Сёлета ўжо гэтыя паказчыкi зьменшылiся прыблiзна на 3%. Затое тэсты па-беларуску здалi лепш, чым па-расейску: кожны трэцi iспыт па расейскай мове завалены. Па гiсторыi на беларускай мове праходзiлi тэставаньне ў 2007 годзе 27 490 чалавек з 37 717 усiх абiтурыентаў, сёлета - 22 тысячы з 28 479. Што да колькасьцi абiтурыентаў, якiя абралi iспыты на роднай мове, то iх сёлета было 4%. I гэта нягледзячы на тое, што Мiнiстэрства адукацыi перавяло выкладаньне гiсторыi й геаграфii на расейскую мову.

Гэтыя "аптымiстычныя" паказчыкi я тлумачу тым, што яшчэ ня скончыўся паток дзяцей, якiя пачыналi навучаньне ў школах зь беларускай мовай навучаньня. Яны яшчэ дыхалi паветрам свабоды, а сёньня гэтыя школьнiкi ў выпускных клясах. I беларушчына ў iхнiх душах засталася. Але з боку мiнiстэрскага чыноўнiка жарт выглядае цынiчна. Мiнiстэрства адукацыi павiнна выконваць свае наўпроставыя функцыi - выхоўваць грамадзянаў незалежнай Беларусi, а не праводзiць русiфiкацыю".

Скобла: "Сёлета ўпершыню за многiя гады пры паступленьнi на фiлялягiчны факультэт БДУ не было конкурсу. Ледзьве набралi патрэбную колькасьць студэнтаў. Чаму прафэсiя настаўнiка становiцца ўсё больш непрэстыжнай?"

Лозка: "Так, сапраўды, сёлета былi вельмi малыя конкурсы. Ажно ў адзiнаццацi вышэйшых навучальных установах быў недабор на многiя спэцыяльнасьцi. Прычым, ня толькi на беларусазнаўчыя, але й на гiсторыю, на ангельскую мову, на матэматыку, на фiзыку. Чаму прафэсiя пэдагога робiцца непрэстыжнай? А паглядзiце, якiя ў настаўнiкаў заробкi. У два-тры разы меншыя, чым у мiлiцыянтаў! Дзяржава ўвесь час эканомiць на настаўнiках! Гэта адно. А другая прычына адсутнасьцi конкурсаў у тым, што перад гэтым з высокiх трыбунаў было заяўлена, што гадзiнаў у школах будзе менш, што дванаццатая кляса ў школах проста адмяняецца.

Мiж iншым, цiкавы факт: як мы ведаем, з гэтага навучальнага году ў школах зусiм ня будзе гэткага прадмету, як "Усясьветная мастацкая культура". А наборы ў некаторых ВНУ на гэтую спэцыяльнасьць, як нi дзiўна, адбылiся! Напрошваецца пытаньне: што будучыя культуразнаўцы будуць выкладаць? Хутка ў нас у Пэдагагiчным унiвэрсытэце iмя Максiма Танка пачнуцца заняткi, i мы, паводле навучальнага пляну, павiнны будзем накiроўваць студэнтаў у школы на практыку. А куды накiроўваць, калi такога прадмету няма?! Дарэчы, пасьля гэтай псэўдарэформы ўзьнiкла столькi праблемаў, столькi нявырашаных пытаньняў! Беларускiя настаўнiкi яшчэ схопяцца за галаву пасьля 1 верасьня".

Скобла: "Вы згадалi пра скасаваны прадмет - усясьветную мастацкую культуру. А цi так ужо патрэбная яна ў звычайнай агульнаадукацыйнай школе?"

Лозка: "Вельмi патрэбная, асаблiва нам, беларусам. Паглядзiце, у школах розных краiнаў такi прадмет прысутнiчае. Вазьмiце Расею, там усясьветную мастацкую культуру вывучаюць. Кiраўнiцтва Беларусi ня раз заяўляла, што Беларусь будзе iнтэгравацца з Расеяй, браць зь яе прыклад. Дык вазьмiце! У Расеi ёсьць гэты прадмет, а ў нас няма".

Скобла: "Яшчэ адна заганная тэндэнцыя ў сфэры адукацыi: у беларускамоўных школах пачалi зьяўляцца расейскамоўныя клясы. Да чаго гэта можа прывесьцi?"

Лозка: "Сапраўды, такое мае месца. Скажам, iснуе беларускамоўная школа. I тут нейкаму чыноўнiку хочацца стварыць у ёй расейскамоўную клясу. Ствараюць. I - праз некаторы час школа цалкам пераводзiцца на расейскамоўны рэжым. Так летась адбылося ў горадзе Глыбокiм з СШ № 2. Так адбываецца па ўсёй Беларусi. I ў Менску таксама. Напрыклад, СШ № 190 была беларускамоўнай, стварылi расейскамоўную першую клясу, потым - другую, трэцюю, i - пайшло-паехала. Мы з гэтым, як можам, змагаемся".

Скобла: "Рыхтуючыся да перадачы, я са зьдзiўленьнем даведаўся, што ў Беларусi iснуе дзяржаўная "Праграма мераў па пашырэньнi сфэры выкарыстаньня беларускай мовы ў сыстэме адукацыi", зацьверджаная пастановай Мiнiстэрства адукацыi ад 27 жнiўня 2002 году. Аказваецца, ужо шэсьць гадоў дзейнiчае адмысловая праграма. Цi ня дзейнiчае?"

Лозка: "На жаль, гэтая праграма зусiм ня дзейнiчае. Але яна ёсьць, i яе нiхто не адмяняў. Праграма, дарэчы, нядрэнная, i калi б яна выконвалася, то праблемаў зь беларускамоўным навучаньнем у нас не было б. Але чыноўнiкi ад адукацыi робяць выгляд, што такой праграмы няма".

Скобла: "Каб не выконвалася адна дзяржаўная праграма, павiнна быць нейкая контрпраграма, сфэра адукацыi - гэта ж сыстэма, дзе дзейнiчаюць цыркуляры ды распараджэньнi. Цi iснуе нейкi дакумэнт, якi дазваляе не выконваць праграму па падтрымцы роднай мовы?"

Лозка: "Магчыма, iснуе, таму што пiшуцца, часта ў таямнiцы ад грамадзтва, новыя законы. Беларускае заканадаўства ўвогуле вельмi няпэўнае, многiя нарматыўныя акты можна па-рознаму трактаваць. Часам чыноўнiкi гэтым карыстаюцца й ўпарта, быццам выконваюць чыёсьцi заданьне, пераводзяць нашу школу на расейскiя рэйкi".

Скобла: "Як ужо было сказана, апошнiм часам выкладаньне гiсторыi Беларусi ў беларускiх школах мае адбывацца па-расейску. Выказацца на гэтую тэму я папрасiў настаўнiка гiсторыi Давыд-Гарадоцкай СШ №1 Вiктара Вабiшчэвiча".

Вiктар Вабiшчэвiч: "I настаўнiкi, i вучнi пераважна адмоўна ставяцца да фактычнага загаду перавесьцi выкладаньне гiсторыi на расейскую мову. Мы атрымлiваем расейскамоўныя падручнiкi й проста абавязаныя выкладаць па-расейску. Гэта, вядома, удар па гiсторыi Беларусi. Але ў першую чаргу, калi глядзець з пункту погляду той самай дзяржаўнай iдэалёгii, гэта ўдар па беларускай дзяржаўнасьцi й самой iдэалёгii. Усе прывыклi, што гiсторыю свайго краю, гiсторыю Беларусi, мы вывучаем на роднай мове. Гэта натуральна. А цяпер што з тэрмiнамi рабiць? Як пiсаць у тэстах - вальны сойм? Цi ламаць словы на расейскi манер? Узьнiкае вельмi шмат пытаньняў, пра якiя, па-мойму, нiхто ня думае".

Скобла: "А што чуваць з "iнтэграваным курсам гiсторыi"? Цi ўдаецца спалучыць гiсторыю Беларусi з гiсторыяй, скажам, Кiтаю? Якiя тут посьпехi?"

Вабiшчэвiч: "На шчасьце, пакуль што гiсторыя Беларусi заставалася асобным прадметам. Пакуль што мы ставiлi дзьве адзнакi. Мабыць, дзякуючы таму, што ёсьць пакуль дзяржаўны iспыт па гiсторыi Беларусi. Але тое, што зроблена з гэтага навучальнага году, калi два прадметы запiсаныя адным радком, i мы вывучаем пасьлядоўна, спачатку ўсеагульную гiсторыю, а потым гiсторыю Беларусi, гэта бязглузьдзiца. Асаблiва складана даводзiцца настаўнiкам. Думаю, што наша роднае Мiнiстэрства адукацыi само праз пару гадоў зразумее, што з аб"яднанай гiсторыяй намудрагелiла, i запiша так, як i было раней: гiсторыя Беларусi - 1 гадзiна, усясьветная гiсторыя - 1 гадзiна на тыдзень. Я думаю, што ў Беларусi знойдуцца нейкiя сiлы, якiя зразумеюць, што нашай краiне патрэбная гiсторыя Беларусi".

Скобла: Спадар Алесь, зыходзячы з усяго вышэйсказанага, напярэдаднi новага навучальнага году мы ўсё ж павiншуем беларускiх настаўнiкаў, цi паспачуваем iм?"

Лозка: "Павiншаваць можна, але й паспачуваць трэба, безумоўна. Пасьля 1 верасьня самi настаўнiкi зразумеюць сваё незайздроснае становiшча. Вяртаньне да адзiнаццацiгодкi так эмацыйна ўспрымалася ў грамадзтве, бацькi нiбыта з палёгкай уздыхнулi: на год менш трэба будзе выпраўляць дзяцей у школу. Але мы больш згубiм, чым набудзем. У нас у Беларусi школьная адукацыя, трэба сказаць, была нядрэннай. А цяпер мы будзем адставаць ад другiх краiнаў сьвету. Дарэчы, тая самая Расея заявiла, што дзесьцi ў 2010 годзе яны пяройдуць на дванаццацiгодку. У цывiлiзаваных краiнах, нават у Кiтаi навучаньне ў школах працягваецца дванаццаць гадоў, гэта мiжнародны стандарт. У сьвеце ўсе пераходзяць на дванаццацiгодку, а Беларусь, наадварот, адыходзiць ад стандартаў. Гэта нам яшчэ адгукнецца. Крызiс у адукацыi - прадвесьнiк агульнага крызiсу ў краiне. А нашыя ўлады ў галiне адукацыi сёньня дзейнiчаюць паводле народнай прымаўкi: "Акуля, што шыеш не адтуля?" - "А я, матухна, яшчэ пароць буду".





Первоисточник: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика