Пацярпелым ад выбуху 4 лiпеня ў Мiнску будзе аказана матэрыяльная дапамога
Пацярпелым ад выбуху 4 лiпеня ў Мiнску будзе аказана матэрыяльная дапамога
Асобам, пацярпелым у вынiку выбуху ў Мiнску 4 лiпеня 2008 года ў час правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасцi Беларусi, будзе аказана матэрыяльная дапамога. Адпаведны ўказ № 442 Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 26 жнiўня. Так, тым, хто атрымаў цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, будзе выплачана 100 базавых велiчынь, менш цяжкiя — 50 базавых велiчынь, лёгкiя цялесныя пашкоджаннi — 20 базавых велiчынь. Пры ўстанаўленнi iнвалiднасцi памер матэрыяльнай дапамогi пераглядаецца, з улiкам раней праведзеных выплат, да 400 базавых велiчынь iнвалiдам І i II групы i да 200 базавых велiчынь — iнвалiдам III групы. Пацярпелым у вынiку выбуху асобам будуць назначаны дапамогi па часовай непрацаздольнасцi ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага (сярэднегадзiннага) заработку за рабочыя днi (гадзiны) па графiку iх работы за ўвесь перыяд, засведчаны лiстком непрацаздольнасцi. Iм таксама бясплатна прадаставяць лекавыя i тэхнiчныя сродкi сацыяльнай рэабiлiтацыi па заключэнні медыка-рэабiлiтацыйных або ўрачэбна-кансультацыйных камiсiй дзяржаўных арганiзацый аховы здароўя. Указ уступае ў сiлу праз 10 дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем некаторых пунктаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобам, пацярпелым у вынiку выбуху ў Мiнску 4 лiпеня 2008 года ў час правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасцi Беларусi, будз
|
|