21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мінску адкрыўся X міжнародны фестываль перфомэнсу Navinki-2008

26.08.2009 12:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінскім Палацы мастацтва 29 жніўня адкрыўся X міжнародны фестываль перфоменсу Navinki-2008 з удзелам 28 артыстаў з 10 краін.

Як паведаміў БелаПАН куратар творчай акцыі Дзяніс Раманоўскі, у фестывалі ўдзельнічаюць перформеры з Аўстраліі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Сінгапура, ЗША, Швецыі, Швейцарыі і Японіі. Акрамя новых сустрэч з мастакамі, праграма фестывалю ўключае адкрытыя міжнародныя майстар-класы з прыцягненнем гледачоў, а з 11 па 14 верасня ўдзельнікі фестывалю запрошаны ў стакгольмскую галерэю Weld (Швецыя) на Navinki-Weld Performance Meetings.

Як зазначыў Д.Раманоўскі, ва ўсім свеце расце цікавасць да мастацтва перфоменсу, што дазваляе спадзявацца на папаўненне складу артыстаў новымі людзьмі — не толькі мастакамі і пісьменнікамі, скульптарамі і музыкантамі, дызайнерамі і фатографамі, спевакамі і танцорамі, але і тымі, хто па сваёй прафесіі вельмі далёкі ад сферы культуры. "Мастацтва перфоменсу не абмежавана сродкамі мастацкага самавыказвання і тэматыкай. Перформер можа выкарыстоўваць не толькі свой голас і цела, але любыя матэрыялы і нават бытавыя прадметы, складаючы з іх розныя сэнсавыя або ж эмацыянальныя камбінацыі. Аднак непахіснай асновай перфоменсу застаецца шчырасць і даверлівасць", — падкрэсліў Д.Раманоўскі.

Паводле яго слоў, беларускія ўдзельнікі фестывалю з кожнай творчай акцыяй становяцца ўсё больш разняволенымі, а айчынны перфоменс усё далей адыходзіць ад скандальных праяў гэтага віду сучаснага мастацтва. "Зацікаўленыя ў сур'ёзнай і ўдумлівай размове з гледачом, мы разумеем, што артыст, які ідзе на перфоменс-скандал, сам жа становіцца ахвярай такога спектакля", — сказаў Д.Раманоўскі.

Сярод беларускіх удзельнікаў фестывалю ён назваў Віктара Пятрова, Дзмітрыя і Таццяну Майбараду, Аляксандра Сарну, Наталлю Лісоўскую, Сяргея Ждановіча, Юрася Барысевіча, гурт "Яна-Тры-Ён", Мікалая Драніча і Уладзіміра Волкава.

Фестываль будзе доўжыцца да 31 жніўня.





Первоисточник: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінскім Палацы мастацтва 29 жніўня адкрыўся X міжнародны фестываль перфоменсу Navinki-2008 з удзелам 28 артыстаў з 10 краін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика