21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Музыка душы

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два  Мiхасi  знайшлi  гармонiю  выяўленчага  мастацтва  i  паэтычнага  слова

Мiхась Башлакоў – паэт сучасны. Сучасны не таму, што жыве ў XXI стагоддзi, а таму, што тэматыка i праблематыка яго твораў i цяпер застаюцца актуальнымi, нягледзячы на той факт, што першы верш паэта з’явiўся ў друку ажно ў 1968 годзе. 

Музыкай лiлiся на паперу яго творы i, як маленькiя эцюды, злiвалiся разам у цэлую сiмфонiю, калi выходзiла з друку чарговая кнiжка. Так пабачылi свет «Касавiца», «Начны паром», «Днi мае залатыя», «Пяро зязюлi паднiму» i iнш. 

Паэзiя – стан душы чалавека, а не род яго практычнай дзейнасцi, таму ў ёй адбiваюцца асабiсты свет творцы, яго думкi, успамiны, трывогi… Усё гэта можна лiчыць споведдзю паэта, бо ён жыве ў паэзii, як звычайны чалавек у навакольным асяроддзi. Рознiца памiж проста чалавекам i лiрыкам толькi ў тым, што апошнi iснуе ў сваiм вобразным свеце, створаным уласнымi намаганнямi. Такi свет грунтуецца на прыгажосцi. А што ёсць прыгажосць? Усяго iмгненне, якое паэт здолеў перахапiць у плынi часу i захаваць у сваёй душы. Вось з такiх iмгненняў i складаецца ўнутраны свет Мiхася Башлакова. 

Паэт становiцца блiзкiм кожнаму, бо гаворыць проста, зразумела i адначасова вельмi вобразна, шчыра, не штучна падбiраючы словы па законах вершаскладання, а шукаючы патрэбнае гучанне ў наваколлi. Ён мнагазначны. У iм удала спалучаюцца i ўважлiвы сузiральнiк, i мастак, i фiлосаф, i крытык. Толькi пры сукупнасцi ўсiх гэтых вобразаў нарэшце з’яўляецца майстар слова. Мiхась Башлакоў – адзiн з лепшых сярод iх, аб чым сведчыць званне лаўрэата прэмii Баяна за 2004 год. I справа тут не ў руплiвасцi, не ва ўсеагульнай прызнанасцi, а ў невычарпальным творчым запале паэта, у яго непахiснай веры ў жыццё дзеля дабра. Можа, таму яму аказаўся такiм блiзкiм графiчны талент Мiхася Барздыкi…  

Тонкая, патаемная музыка лiецца святлом з аркушаў сучаснага графiка Мiхася Барздыкi. Сапраўдны майстра станкавай i кнiжнай графiкi нiбыта зусiм не баiцца застацца незразумелым для гледача, хоць не кожны можа стаць ягo гледачом. Але той, хто пранiкне ў фiласофiю аўтарскiх думак i пачуццяў, абавязкова знойдзе ў работах Мiхася Барздыкi адбiтак уласнага светабачання. 

З дапамогай шырокага дыяпазону мастацкiх прыёмаў творца не толькi адбiвае з халоднага металу ўласны малюнак, але адлюстроўвае ў iм свае мары, клопаты i хваляваннi пра жыццёвую дарогу чалавецтва i месца на ёй кожнага з нас. 

Невыпадкова малюнак называюць роздумам з алоўкам у руках, патаемнай споведдзю творцы перад наваколлем. Абагульняючы ўражаннi i ўкрапваючы ў палатно алегарычныя вобразы, майстра прымушае нас задумацца над сэнсам жыцця. Праз характар лiнiй, перакрыжаванняў, абрысаў i светлаценяў аўтар перадае не сам прадмет думкi, але яго каларыт, танальнасць, настрой. 

Шляхi на прасторах жыцця часам злучаюцца. I кожнае такое злучэнне мае сваю прыхаваную перспектыву, якая, як i кветка, раскрываецца не адразу. 

Мiхась Башлакоў i Мiхась Барздыка пазнаёмiлiся, калi першы з iх рыхтаваў да выдання кнiгу «Пяро зязюлi паднiму». Менавiта яна стала крынiцай далейшага супрацоўнiцтва паэта i графiка, прымусiла знайсцi новы падыход ва ўспрыманнi непадобных памiж сабой розных вiдаў мастацтва. Так нарадзiлiся па чарзе «Нетры» (2004 год) i «Палын. Чарнобыль» (2005 год). 

Паэтычная частка «Нетраў», асвечаная залатымi фарбамi восенi, адкрывае перад чытачом меланхалiчную фiласофiю восенi чалавечага жыцця: усвядомленую адзiноту жывой iстоты – адарванага ветрам лiстка, пакiнутай суродзiчамi птушкi… У кнiзе шчыра апяваецца самабытная прыгажосць роднага краю, радасцi i пакуты беларусаў – уладароў багатай мiфалогii i культуры. У графiчных аркушах Мiхася Барздыкi, якiмi аздоблены «Нетры», прыхавана адметная фiласофская сiмволiка: не звыклае капiраванне ўбачанага, а «прасейванне» сiтуацыi праз прызму аўтарскiх пачуццяў i думак. Метафарычны змест графiкi творцы прыводзiць да незвычайнай гармонii двух мастацтваў, удала знiтаваных пад адной вокладкай. 

Яскравым працягам жыцця тандэму творцаў з’явiлася выданне паэтычна-графiчнага дыялога «Палын. Чарнобыль». Кнiжныя пагодкi блiзкiя толькi па форме, але зусiм адрозныя тэматычна. I хаця ў абедзвюх прысутнiчаюць матывы адзiноты i тугi, дамiнуе фiласофскае разуменне рэчаiснасцi, аднак лiрычна-мiнорныя ноткi «Нетраў» узмацняюцца ў «Палыне» да трагiчнага рэквiема. 

Думаецца, што супрацоўнiцтва паэта Мiхася Башлакова i мастака Мiхася Барздыкi – не проста сiнтэз паэтычнай i графiчнай думак, не iлюстрацыя аднаго другiм, а паступовае нараджэнне новага мастацтва... 

На мiжнародным кнiжным кiрмашы ў Франкфурце-на-Майне ў 2005 годзе «Нетры» ўвайшлi ў лiк ста лепшых кнiг свету, а «Палын. Чарнобыль» на Мiжнародным конкурсе выяўленчага мастацтва ў Бельгii ў 2006 годзе ўзнагароджаны элiтным залатым медалём. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два  Мiхасi  знайшлi  гармонiю  выяўленчага  мастацтва  i  паэтычнага  слова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика