Ці "знiкалi" ўловы рыбакоў?
Ці "знiкалi" ўловы рыбакоў?
Супрацоўнiкi Гомельскай аблiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага
свету ў вёсцы Велiн Рэчыцкага раёна па беразе Дняпра праверылi рыбалавецкую
брыгаду адной з фермерскiх гаспадарак. Пры праверцы тоневага журнала
было ўстаноўлена, што запiсы ў iм вядуцца пры дапамозе ручкi з чарнiлам,
якое... сцiраецца. Былi канфiскаваны ўсе тоневыя журналы за гэты
год, якiя для справаздачнасцi па вылаве рыбы вялiся ў фермерскай гаспадарцы.
Як было ўстаноўлена, запiсы ў iх рабiлiся з дапамогай усё таго ж
чарнiла.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Гомельскай аблiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету ў вёсцы Велiн Рэчыцкага раёна па беразе Дняпра праверылi рыбалавецкую брыгаду |
|