21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пачынаем з "Рэала"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачынаем з "Рэала"

Стаў вядомы расклад матчаў у групе Н групавога этапа Лігi чэмпiёнаў, куды, згодна з жараб’ёўкай, трапiлi барысаўскi БАТЭ, мадрыдскi "Рэал", турынскi "Ювентус" i пецярбургскi "Зенiт". Першую сустрэчу БАТЭ правядзе 17 верасня ў Мадрыдзе. У гэты ж дзень iтальянцы прымуць "Зенiт". Астатнiя матчы: 30 верасня БАТЭ — "Ювентус", "Зенiт" — "Рэал"; 21 кастрычнiка "Ювентус" — "Рэал", "Зенiт" — БАТЭ; 5 лiстапада "Рэал" — "Ювентус", БАТЭ — "Зенiт"; 25 лiстапада "Зенiт" — "Ювентус", БАТЭ — "Рэал"; 10 снежня "Ювентус" — БАТЭ, "Рэал" — "Зенiт".

Прэдраг Мiятавiч:

 

"Мая павага БАТЭ"

Свае каментарыi па вынiках жараб’ёўкi групавога раўнда Лiгi чэмпiёнаў даў спартыўны дырэктар мадрыдскага "Рэала" Прэдраг Мiятавiч. "Каб выйграць Лiгу чэмпiёнаў, трэба перамагаць моцныя каманды. Каб пачаць за здароўе i дасягнуць вялiкiх поспехаў нават добра трапiць у групу паскладаней", — заявiў чарнагорац, якi акцэнтаваў увагу на складанай групе Н. "Калi меркаваць па iмёнах, астатнiм iспанскiм камандам будзе яўна прасцей". Найбольш небяспечным сапернiкам Мiятавiч назваў "Ювентус": "Гэта каманда заўсёды прадстаўляе небяспеку. З-за прастою летась яны маюць значную перавагу". Што датычыцца расiйскага "Зенiта", спартыўны дырэктар мадрыдскага клуба адзначыў наступнае: "Гэта небяспечная дружына, у якой выступаюць iгракi высокага класа", i назваў санкт-пецярбургскую каманду "эталонам моды" старога кантынента. Напрыканцы Мiятавiч выказаў сваё шанаванне беларускаму клубу, якi, нягледзячы на тое, што здаецца найбольш прахадным сапернiкам, можа "здзiвiць" вяршковых. "Гэта дабротная каманда, аднак калi мы згубiм ачкi напачатку, будзе складана iх навярстаць".

Дзiк Адвакат:

"Магло быць i лепш"

Галоўны трэнер расiйскага "Зенiта" не надта задаволены жараб’ёўкай: "Безумоўна, магло б быць нашмат зручней. Але ўсё не так дрэнна, як здаецца. Нягледзячы на першае ўражанне, любая каманда ў нашай групе можа абыграць iншую. Згуляць з такiмi сапернiкамi, як "Ювентус" i "Рэал" — вялiкi гонар i вопыт для нашай маладой каманды".

Клаўдзiа Раньеры:

"З БАТЭ таксама трэба лiчыцца"

Настаўнiк турынскага "Ювентуса" Клаўдзiа Раньеры ў iнтэрв’ю клубнаму тэлеканалу таксама пракаментаваў вынiкi жараб’ёўкi. "Я цалкам згодны з тым, што наша група складаная. Гуляць супраць "Рэала" на "Барнабеў" заўсёды захапляльна, не толькi для тых, хто гуляе тут упершыню, але i для тых, хто ўжо выступаў на гэтай арэне. "Зенiт" таксама не падарунак, з iм трэба лiчыцца. Гэтак жа, як i з БАТЭ, якi пасля перамогi ў чэмпiянаце Беларусi летась гатовы паўтарыць гэты поспех i сёлета, паколькi пасля 20 тураў iдзе на першым месцы".

Вiктар Ганчарэнка:

"Фантастычная група!"

Галоўны трэнер барысаўчан вынiкамi жараб’ёўкi задаволены: "Радасць i вялiкi гонар для нас, што цяпер у Беларусь прыедуць такiя тытулаваныя клубы. Квартэт больш моцны складана сабе ўявiць. "Рэал" i "Ювентус" — самыя паспяховыя каманды сваiх краiн, сапраўдныя зборныя свету. Iх колеры абараняюць iгракi найвышэйшага класа, сапраўдныя зоркi. Ды i "Зенiт" — мiнулагоднi ўладальнiк кубка УЕФА — вельмi цiкавы калектыў, якi ўзначальвае iмянiты настаўнiк. Вялiкая ўдача, што беларускiя прыхiльнiкi футбола атрымаюць асалоду ад гульнi такiх клубаў".

Бернд Штанге: 

"Шанцаў няма"

"У БАТЭ шанцаў на поспех няма, але Лiга чэмпiёнаў стане добрай школай як для клуба, так i для ўсяго беларускага футбола. Гэта дазволiць нам зрабiць крокi наперад. Для нас гэта гiстарычны момант. Важна, каб на футбол прыйшло як мага больш гледачоў. На ўзроўнi нацыянальнай зборнай мы можам гуляць на больш высокiм узроўнi, бо маем iгракоў, якiя выступаюць у вядучых еўрапейскiх клубах. Але мы павiнны прыходзiць на стадыён i хварэць за нашу каманду", — так пракаментаваў вынiкi жараб’ёўкi галоўны трэнер нацыянальнай дружыны Бернд Штанге.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаў вядомы расклад матчаў у групе Н групавога этапа Лігi чэмпiёнаў, куды, згодна з жараб’ёўкай, трапiлi барысаўскi БАТЭ, мадрыдскi "Рэал",
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика