Пенсіянерка загiнула ў ДТЗ
Пенсіянерка загiнула ў ДТЗ
У гарадскiм пасёлку Вiдзы, што ў Браслаўскiм раёне, ранiцай нецвярозы кiроўца "ВАЗ-2108" наехаў на 77-гадовую пенсiянерку. Бабуля iшла па краi праезнай часткi насустрач машыне. Ад атрыманых траўмаў пенсiянерка, на жаль, памерла. Студэнт застаўся без машыны У Кастрычнiцкi РАУС Вiцебска па дапамогу звярнуўся студэнт Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, якi расказаў што застаўся без уласнай машыны "Нiсан-100" коштам 6 мiльёнаў беларускiх рублёў. Даў пакатацца свайму знаёмаму — 23-гадоваму рабочаму, ды той прадаў аўто другому грамадзянiну. Узбуджана крымiнальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскiм пасёлку Вiдзы, што ў Браслаўскiм раёне, ранiцай нецвярозы кiроўца "ВАЗ-2108" наехаў на 77-гадовую пенсiянерку. |
|