Горад-музей Несебр
Горад-музей Несебр
Невялікi балгарскi гарадок Несебр — адзiн з самых старых у Еўропе, якi заснаваны больш за 3 тысячагоддзi таму. Тут ёсць усё — рамантыка i гiсторыя: вузкiя вулачкi, двухпавярховыя домiкi, дзе першы паверх зроблены з каменю, а другi — з дрэва, утульныя цянiстыя плошчы. Самае каштоўнае багацце горада — гэта цэрквы, якiя пабудаваныя ў розныя эпохi. Многiя з iх адносяцца да лiку найбольш добра захаваных культавых пабудоў Сярэднявечча на Балканскiм паўвостраве. Храмы — нязвыклыя для нашага ўспрымання — прыземiстыя, без вежак i званiц. Проста стары камень, фiгурная кладка ў нiшах, арнаменты. Час ад часу ў сценах сустракаюцца "замураваныя" ракушкi — адчуваецца непасрэдная блiзкасць з морам. Чатыры несебрскiя царквы ператвораныя ў мастацкiя галерэi. А вось царква Святой Багародзiцы яшчэ дзейнiчае. Кожны год, 15 жнiўня, тут веруючыя праводзяць ноч з надзеяй на выздараўленне. Несебр уключаны ў спiс прыродных i культурных помнiкаў ЮНЕСКА. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара. 1. Архiтэктурны ансамбль балгарскага нацыянальнага рэнесансу ўключае шэсцьдзесят дамоў, што размяшчаюцца на вузкiх вулiцах. Тут майстры дзеляцца шматвекавымi сакрэтамi сваёй працы. 2. Вiд з развалiны старой царквы выходзiць адразу на мора. 3. Сабор Святога Стэфана пабудаваны на месцы старой епiскапальнай царквы. 4. Ветраны млын ХIХ стагоддзя — адна з вiзiтных картак Несебра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невялікi балгарскi гарадок Несебр — адзiн з самых старых у Еўропе, якi заснаваны больш за 3 тысячагоддзi таму. Тут ёсць усё — рамантыка i гiсторыя: ву |
|