Па ўсёй польшчы збіраюць грошы на дабрачыннасць
У бліжэйшую нядзелю ва ўсіх каталіцкіх парафіях Польшчы пройдзе збор грошай на дабрачынныя мэты. Сабраныя фінансавыя сродкі будуць прызначаныя на дапамогу ахвярам вайны ў Грузіі, пацярпелым у выніку паводкі ва Ўкраіне ды ўраганаў у Польшчы.
Дырэктар дабрачыннай арганізацыі “Карытас Польска” ксёндз Мар’ян Субаш сказаў, што збор грошай пройдзе ва ўсіх касьцёлах краіны. Кс. М.Субаш: Пасьля імшы ля касьцёлаў супрацоўнікі “Карытас” ды валянтэры будуць зьбіраць грошы. Пазьней сабраныя грошы будуць падзеленыя й пераведзеныя ў паасобныя краіны. Частка сродкаў застанецца ў Польшчы й будзе прызначаная на дапамогу пацярпелым у выніку жнівеньскіх ураганаў. Кожны жадаючы жыхар Польшчы можа таксама дапамагчы, пераводзячы грошы на спэцыяльны рахунак арганізацыі “Карытас”. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшую нядзелю ва ўсіх каталіцкіх парафіях Польшчы пройдзе збор грошай на дабрачынныя мэты.
|
|