21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бумер аднаўленню не падлягае...

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бумер аднаўленню не падлягае... Бумер аднаўленню не падлягае...

У цэнтры Магiлёва адбылася аўтааварыя, вынiкi якой уразiлi нават iнспектараў ДАІ, якiя шмат бачылi. Аўтамабiль "БМВ" выехаў на тратуар i ўдарыўся аб выступ падземнага пешаходнага перахода.

Пашкоджаннi, якiя атрымаў "чорны бумер", настолькi страшныя, што мiмаволi наводзяць на думкi аб ахвярах. Верхняя частка аўтамабiля сплюшчаная, наўрад цi яго ўвогуле можна аднавiць. Аднак людзi жывыя: вадзiцель — 40-гадовы масквiч, яшчэ два расiянiны 40 i 43 гадоў, а таксама тры магiляўчанкi — 22, 23 i 24 гадоў. Жыццё iм захавалi падушкi бяспекi, якiя ўсе i належным чынам спрацавалi ў момант аварыi. Пасажыры з траўмамi шпiталiзаваныя, вадзiцель увогуле абышоўся лёгкiмi пашкоджаннямi i перапудам. Мiж тым, менавiта паводзiны вадзiцеля сталi прычынай аварыi — за рулём ён быў у стане алкагольнага ап’янення.

Алена Казлова.

 

Шэршнi — гэта небяспечна

Каля вёскi Пагост-Загародскi на жыхара в. Ганчары ў лесе напалi шэршнi.

Пацярпелага да бальнiцы давезлi, але выратаваць 45-гадовага мужчыну не ўдалася — ён памёр у прыёмным пакоi.

Укусы шэршняў рэальна небяспечныя для жыцця, асаблiва калi ў чалавека на ўкусы панiжана ахоўная рэакцыя арганiзма.

Сымон Свiстуновiч.

 

Каб не звiнелi

Зладзеi залезлi ў магазiн в. Мiцкевiчы Баранавiцкага раёна праз акно. Металiчная рашотка не была для iх перашкодай.

Выкралi тавараў больш чым на тры мiльёны. У асноўным бралi кансервы, гарэлку, цыгарэты, каўбасу... Прыцягвае ўвагу той факт, што ўсю гарэлку зладзеi пералiлi з бутэлек шкляных у пластыкавыя. Вiдаць, каб не звiнелi, ды i несцi лягчэй.

Сымон Свiстуновiч.

 

Выходжу я з бiтай на дарогу...

29 жнiўня ў цэнтры Магiлёва а 3-й гадзiне ўначы на дарогу з драўлянымi бiтамi выйшлi два маладыя чалавекi — аднаму толькi споўнiлася 18 гадоў, а другi яшчэ i не дацягнуў да 18-га дня нараджэння, бо i сустрэць яго давядзецца за кратамi. Таму што яны ўдваiх напалi на двух мужчын — 26-гадовых магiлёўскiх рабочых, i збiлi iх бiтамi.

I гэта, як высветлiлася пры расследаваннi, не проста хулiганства, а разбой: маладыя людзi забралi ў пацярпелых два мабiльныя тэлефоны, залаты пярсцёнак i нават не пагрэбавалi тысячай рублёў з вывернутых кiшэняў. Хлопцы з бiтамi затрыманы, у дачыненнi да iх распачата крымiнальная справа. За групавы разбой могуць пакараць пазбаўленнем волi на тэрмiн ад 6 да 15 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi.

Алена Казлова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Магiлёва адбылася аўтааварыя, вынiкi якой уразiлi нават iнспектараў ДАІ, якiя шмат бачылi. Аўтамабiль "БМВ" выехаў на тратуар i ўда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика