Будаўнікi засталiся без iнструментаў
Будаўнікi засталiся без iнструментаў
У аршанскую мiлiцыю звярнуўся па дапамогу прараб унiтарнага прадпрыемства — мiнчанiн, якi паведамiў, што з памяшкання па вулiцы Мiра, якое не ахоўвалася, скралi iнструменты. Зламыснiкi днём падабралi ключы i зайшлi ўнутр, дзе ўзялi зварачны апарат, адразную машыну, адбойнiк. Страту будаўнiкi ацанiлi ў 6 мiльёнаў рублёў. Нагадаю, што ў Оршы зараз працягваюцца маштабныя работы па падрыхтоўцы горада да правядзення рэспублiканскага фестывалю "Дажынкi". Будаўнiкоў у горадзе шмат, як i iнструментаў. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аршанскую мiлiцыю звярнуўся па дапамогу прараб унiтарнага прадпрыемства — мiнчанiн, якi паведамiў, што з памяшкання па вулiцы Мiра, якое не ахоўвала
|
|