Соль

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Соль

У маладосцi я крыху грашыў рыбным браканьерствам. Уласна кажучы, мы гэта браканьерствам i не лiчылi, проста лавiлi рыбу на шматлiкiх азёрах i рэках нашага краю, як нашы бацькi i дзяды перад гэтым. А вось цяпер, як законапаслухмяны грамадзянiн, закiнуў далей свой невадок. Як сказаў рускi класiк Аляксандр Пушкiн: "Я это потому пишу, что сам уж больше не грешу". Але рыбы ў Паставах купiць можна заўсёды. І вось ёсць у нас рыба, ёсць астатнiя прыправы для гатавання юшкi. Мы выехалi ў дазволенае месца на беразе возера i распачалi гэтую прынадную для мужчын справу (сапраўдная юшка забараняе прысутнасць жанчын). Пакуль мы размаўлялi, успамiналi, юшкай займаўся адзiн кухар, якi выклiкаўся з нашага асяроддзя, як умелец. Быў ён крыху нападпiтку, але, здаецца, справу ведаў добра.

Здымаецца з вогнiшча вядро, разлiваецца па мiсках пахкае варыва. Зразумела, па чарачцы. I за лыжкi. А варыва без солi, гэта не юшка, гэта нешта нават агiднае. Солi ў нас не аказалася. Проста забылiся на яе, не захапiлi. I ўся працэдура была сапсаваная. Вечар, якi павiнен быў стаць запамiнальным, ператварыўся ў вечар спрэчкi: а хто ж не дадумаўся захапiць солi. Ехаць па яе далекавата. Ды i салiць вараную рыбу, знятую з агню, ужо нiкому не хацелася.

Такiм чынам, соль. Простая рэч, якую раней дактары называлi адной з белых смерцяў (праўда, цяпер такiя заявы чуеш усё радзей, больш гавораць пра соль з ёдам, якi нам, беларусам стаў вельмi патрэбным). Без звычайнай жа, простай солi цяжка абысцiся звычайнаму, не вымучанаму нейкiмi дыетамi чалавеку.

А як чалавек пазнаёмiўся з соллю?

Некалi i недзе прачытаў такую версiю. Старажытны чалавек еў сваю здабытую ў нялёгкiх пошуках ежу. Магчыма, нейкае смажанае на вогнiшчы мяса. I выпала ў яго з рук гэта ежа. Ён падняў, бо нават сённяшнi вясковец падыме тое, што выпала, не будзе грэбаваць. А ежа стала смачнейшай. Яна трапiла на саланчак. I менавiта ад гэтага стала смачнейшай. Так чалавек адчуў смак солi.

Версiя мае права на iснаванне. А, магчыма, у яе знойдуцца апаненты. Толькi не можа чалавек iснаваць без солi. А саланчакi — самы прамы яе носьбiт, якi ляжыць на паверхнi.

Саланчакi — глебы, у паверхневым слоi якiх адзiн цi больш працэнтаў воднарастваральных соляў.

А колькi ж у нашай Беларусi назваў, звязаных з соллю! Саланая, Саланое, Саланiк, Саланевiчы, Саланое i гэтак далей.

Я ведаў, што ўкраiнцы сваiх пахаджан за соллю называлi чумакамi. Нават Млечны шлях яны называлi "Чумацкiм шляхам". Падавалася, што гэта менавiта ўкраiнскае, iхняе. Але, аказваецца, i мы сваю соль у свой час бралi такiм жа шляхам. З Крыма. Калi больш дакладна пазнаёмiўся з беларускiм фальклорам, убачыў: у нас таксама былi свае чумакi. Iснуе ў нас процьма менавiта чумацкiх песень. Ну, проста не магу не прывесцi адну з iх. Яна так i называеццца "Ты чумача, чумача".

— Ты чумача, чумача,

Жыццё тваё лядача:

Ты не косiш, не арэш,

Чаго рана з Крыма йдзеш,

Усiх таварышаў вядзеш?

— Вяду, вяду да не ўсiх,

Толькi нету аднаго,

Братца майго родненькага,

Самага большанькага.

Ён застаўся ў Крыму:

Прабiла соль галаву;

Не соль прабiла — вясы,

Клаўшы соль на вазы.

Гэты народны верш, нават песня цiкавыя для мяне дзвюма адметнасцямi. Значыць, Крым са сваёй соллю быў не вельмi бяспечны для тых, хто ездзiў туды за соллю. А па-другое, стаўленне сялян да чумакоў — "ты не косiш, не арэш". Так, сяляне любiлi менавiта сваю працу на зямлi, а да iншай, таксама патрэбнай, ставiлiся з пэўнай непавагай, як да досыць лёгкай. Такое стаўленне, магчыма, стане зразумелым, калi прывяду яшчэ адну народную песню менавiта пра чумакоў. Ну, гэта ж таксама шэдэўр, якi дае нам i нейкiя гiстарычныя звесткi, i магчымасць зразумець тагачасныя сямейныя адносiны ў вёсцы.

Чумак рана ўставае,

Сваiх хлопцаў пабуджае:

— Уставайце, хлопцы, рана,

Уставайце, вазы мажце,

Сiвых валоў запрагайце,

Новы ёрмы закладайце,

У Крым-горад выязджайце...

I чумак раiць сваёй жонцы, якая застаецца ў хаце:

— Заставайся, жана, дома,

Рубай дровы i лучыну,

Цярпi гора i кручыну...

Вiдаць, не так проста даставалася соль людзям. Асаблiвым дэфiцытам была яна ў часы ваенных навал. Старыя людзi ўспамiнаюць, што пры пачатку чарговай вайны, якiх на iх вяку было нямала, найперш знiкалi соль, запалкi, газа. Ну, самае патрэбнае ў жыццi. Калi нават на сваiм панадворку можна i парсючка забiць — патрэбна соль, каб захаваць на нейкi час сала i нейкую вэндлiну. Без солi i звычайнай кашы не зварыш. Будзе яна прэсная. Не стаў шукаць у Мiхаiла Шолахава, але ўспамiнаю, што ў яго "Цiхiм Доне" людзi на пакосе ядуць адкiнутае кiслае малако, густа прыпраўленае соллю, называлася гэта "казацкай прысягай". Хлеб, пасыпаны соллю, — своеасаблiвы рытуал, знак для славянаў, iх успамiн аб продках. Пачакайце, у Якуба ж Коласа:

Тым часам мацi тараплiва

Закон дзядоў сваiх спаўняе:

Кладзе кусочак хлеба з соллю

Пад красны кут.."

А ў мяне з соллю яшчэ адна асацыяцыя — селядзец. Таксама нешта салёнае, але ж не наша, сялядцы ў нашых азёрах i рэках не водзяцца. Толькi смачна. I зноў успомнiўся раннi Максiм Танк. Ён быў бунтар i змагар, але пiсаў i пра будзённае. Быў ён, аказваецца, i выпiць аматар. Але як паэтычна пра гэта гаварыў:

У прыдарожнай забытай карчме

Нешта зусiм не п’янею, шынкарка.

Пэўна, не брагу, а восень у чарках

Сёння падносiш гасцям на начлег.

Так можа напiсаць толькi сапраўдны паэт, чалавек, якi валодае менавiта сваiм бачаннем. Але гэты верш Максiма Танка ўспомнiўся мне iншым. Там ёсць радкi, якiя ўразiлi знаёмым адчуваннем:

Помню печ, ля якой грэлiся мы,

Пах селядцоў, кажухоў i махоркi...

Менавiта пах селядцоў, пах солi, якая звычайна не пахне, а вось з марской рыбай стварае своеасаблiвы водар. Магчыма, ён некаму i не даспадобы. Ды сёння i селядцы прадаюцца ў такой упакоўцы, што паху не пачуеш. А ў маiм дзяцiнстве заходзiш у краму — i пах салёных селядцоў. Тады iх было вельмi шмат. Тады ў нейкi час iх нават давалi, як здавалася, "у нагрузку". Купляеш нейкiя прадукты — як дадатак табе прадаюць i порцыю ўжо ржавых селядцоў.

Але ў нашай мясцовасцi салёную рыбу любiлi i любяць. Праўда, цяпер яе ў асноўным сушаць. А дзядуля некалi на пост купляў з суседам на двух бочачку селядцоў, прывозiлася яна з Калiнiнграда, якi ў тыя часы называўся Кенiгсбергам.

Пiшучы артыкул, задаў сабе простае пытанне: а як жа ўтвараецца соль?

Ёсць такое азначэнне, як солеўтварэнне. Аказваецца, гэта галагенэз, працэс утварэння лёгкарастваральных соляў — сульфатаў i хларыдаў кальцыю, магнiю, натрыю, калiю ў паверхневых басейнах. Неабходная ўмова солеўтварэння — пастаянны прагiн тэрыторыi, дзе адбываецца соленамнажэнне, магчымасць жыўлення басейна вадою, iнтэнсiўнае выпарэнне, якому спрыяе прыдатны клiмат.

Вось цяпер i зразумела, чаму Крым быў нашым папярэднiкам, запаветнай мясцiнай для назапашвання солi. Там якраз усе прыдатныя ўмовы.

Але я зачапiўся за слова калiйныя. Пачакайце. А чым жа Беларусь сёння ганарыцца, як не калiйнымi солямi. У нас i горад ёсць, якi называецца Салiгорск, дзе большасць насельнiцтва займаецца здабычай на шматлiкiх шахтах калiйных соляў, без якiх сёння не можа абысцiся сельская гаспадарка ўсяго свету. I гэта прыносiць нашай роднай Беларусi, акрамя немалых грошай, яшчэ i сусветную славу.

А ёсць жа яшчэ i салетры, угнаеннi вельмi каштоўныя таксама. Ад лацiнскага sаl nitri — азотнакiслыя солi натрыю, калiю, амонiю i iншых каштоўных для зямлi рэчываў.

Але звернемся да звычайнай, простай харчовай солi. У народзе нямала звязана з ёй мудра- слоўяў.

Насыпаць солi на хвост — добра ўшчучыць чалавека, зрабiць яму нядобрае, але за справу.

— добра ўшчучыць чалавека, зрабiць яму нядобрае, але за справу.

Падсыпаць солi — таксама зрабiць не лепш некаму.

— таксама зрабiць не лепш некаму.

Пуд солi з’есцi — з некiм вельмi падружбавацца, правесцi час у агульнай справе.

— з некiм вельмi падружбавацца, правесцi час у агульнай справе.

Соль зямлi — пра лепшых людзей, якiя i робяць гэту зямлю знакамiтай сярод iншых.

— пра лепшых людзей, якiя i робяць гэту зямлю знакамiтай сярод iншых.

Соль табе ў вочы — прымаўка, якую ўжываюць, каб засцерагчыся ад дрэннага вока, ад суроку.

— прымаўка, якую ўжываюць, каб засцерагчыся ад дрэннага вока, ад суроку.

Сыпаць соль на раны — гэта i моладзь зразумее па знакамiтай песнi, а яшчэ можна сказаць: не вярэдзьце мае раны.

— гэта i моладзь зразумее па знакамiтай песнi, а яшчэ можна сказаць: не вярэдзьце мае раны.

А музыкант паправiць мяне, што соль — яшчэ i пяты гук музычнай гамы, нота, якая яго абазначае.

Ёсць у дзяржаве Перу такая манета, якая называецца таксама соль, а ў iтальянцаў сольда "sоldо". Усё ў свеце мае свае каранi. I ўсё называецца калi не аднолькава, то з нейкай ступенню супадзення. Дазвольце на заканчэнне анекдот. Хоць, гэта было жыццё. У нашай вайсковай часцi, як тады любiлi пiсаць, служылi воiны амаль шасцiдзесяцi нацыянальнасцяў. I вось украiнец гаворыць: падайце сiль. Рускi папраўляе — соль. А грузiн дадае: правiльна сол.

А я пажадаю, каб заўсёды ў вас на стане стаяла сальнiца i да хлеба, i да ўсяго iншага.

Алесь Касцень,

г. Паставы.

 

 

 
 
 

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.