21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нервы супакояць герань і валяр’ян

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нервы супакояць герань і валяр’ян

Цяперашняе жыццё часта называюць "часам стрэсаў i жахаў". І не дзiўна: без хваляванняў сёння не абыходзiцца нi адзiн дзень: калi нас не засмуцяць дома або не аблаяць у грамадскiм транспарце, дык, уключыўшы тэлевiзар, мы таксама можам атрымаць "дозу" непрыемных уражанняў — ураганы, катастрофы i iншыя надзвычайныя здарэннi — амаль штодзень. Наша нервовая сiстэма не вытрымлiвае такога нацiску — мы становiмся раздражняльнымi, без прычыны "ўзрываемся", дрэнна спiм, хутка стамляемся...

Калi вы сталi адчуваць, што ў вас "здаюць нервы", скарыстайце наступныя рэцэпты народнай медыцыны. З iх дапамогай вы зможаце вярнуць самавалоданне, адрэгуляваць сон, пазбавiцца ад дэпрэсii i галаўнога болю.

lСамы папулярны заспакаяльны сродак — валяр’ян. Можна скарыстаць аптэчныя прэпараты, а можна прыгатаваць лекi самiм: 1 ст. лыжку каранёў валяр’яну залiце шклянкай кiпеню i настойвайце 2 гадзiны. Прымайце настой па паўшклянкi 2—3 разы на дзень.

lЗвычайная герань, якая расце на падаконнiку практычна ў кожным доме, здольная здымаць празмернае ўзбуджэнне i дорыць спакой. Калi ў час напружанай працы ў вас з’явiлiся галаўныя болi, накацiлi цяжар i стомленасць, дапамажыце сабе: капнiце 1—2 кроплi эфiрнага алею геранi на ватны тампон або разатрыце свежы лiст раслiны i ўдыхайце жыватворны водар.

lПадлячыцца можна i дзiкiм хмелем. Яго суплоддзi збiраюць, як толькi яны набудуць зеленавата-жоўты колер. Прыемны, крыху гаркаваты чай з хмелю здымае раздражненне, супакойвае. На шклянку чаю бяруць не больш як дзве шышачкi. Гэтымi ж шышачкамi можна напоўнiць палатняную падушачку i класцi яе на ноч у галовы. Таксама ў падушачку можна пакласцi базiлiк, лаванду, мяту, мелiсу, чабор — любую раслiну, пах якой вам падабаецца.

lЧай з мелiсы — незаменны сродак пры неўрозах, галавакружэннi, парушэннях сну. Заспакаяльнае дзеянне мелiсы асаблiва ярка праяўляецца, калi стрэс паўплываў на органы стрававання: трава здымае спазмы, пасля выпiтага кубка такога чаю вяртаецца апетыт. Спосаб прыгатавання: залiце 3 ч. лыжкi сыравiны шклянкай кiпеню, настойвайце хвiлiн пяць (пасудзiну з настоем абавязкова ўхутайце).

l"Выйсцi" з глыбокай дэпрэсii або змякчыць яе праявы дапаможа зверабой — прыродны антыдэпрэсант. Зверабой не толькi супакойвае нервы, але i ўмацоўвае iх. Для прыгатавання настою 1 ст. лыжку здробненай раслiны залiваюць 1/2 л кiпеню i пакiдаюць на 15—20 хвiлiн.

lПасiфлора (страснацвет) — экзатычная раслiна, якая змяшчае бiяфлаваноiды i валодае антыстрэсавымi ўласцiвасцямi, дапаможа пазбавiцца ад парушэнняў сну, а таксама ад павышанай узбуджальнасцi i прыступаў страху. Спосаб прыгатавання: 1 ст. лыжку сыравiны залiце 200 мл кiпеню, 15—20 хвiлiн кiпяцiце на вадзяной лазнi. Адвар працадзiце, а затым уварыце да паловы аб’ёму. Прымаць па 5—10 кропляў, растварыўшы ў 1 ст. лыжцы гатаванай вады.

lСуцiшыць галаўны боль, выклiканы нервовым пераўзбуджэннем, паспрабуйце наступным спосабам: вазьмiце па 20 г пладоў каляндры, лiсця мелiсы i мяты. Збор залiце 100 мл спiрту i 20 мл вады, настойвайце суткi, працадзiце. Сурвэтку, змочаную ў настойцы, прыкладвайце да скроняў i патылiцы.

Можна прыгатаваць фiялкавы воцат: 1 ст. лыжку мёду растварыць у 250 мл падагрэтага белага вiна, дадаць туды дзве жменькi кветак фiялкi i 150 мл воцату. Усё перамяшаць, залiць у бутэльку, настойваць 10 дзён, пасля працадзiць. Пры галаўных болях прымайце настой унутр па 1 ст. лыжцы, змешваючы з вадой, альбо працiрайце iм лоб.

lПры вялiкiх фiзiчных i разумовых нагрузках справiцца са стомленасцю дапаможа...

...iмбiрная настойка: 150 г карэння iмбiру залiце 0,8 л гарэлкi, настойвайце 2 тыднi, перыядычна ўстрэсваючы. Настой працадзiце. Настойку прымайце 2 разы на дзень па 1 ч. лыжцы, запiваючы вадой.

150 г карэння iмбiру залiце 0,8 л гарэлкi, настойвайце 2 тыднi, перыядычна ўстрэсваючы. Настой працадзiце. Настойку прымайце 2 разы на дзень па 1 ч. лыжцы, запiваючы вадой.

...мядовая настойка: змяшайце 250 г майскага мёду, 350 г кагору, 150 г соку з лiсця 3—5-гадовага алоэ. Атрыманую сумесь настойвайце тыдзень у халодным месцы, перыядычна ўстрэсваючы. Настойку прымаюць па 1 ст. лыжцы за паўгадзiны да яды 3 разы на дзень.

змяшайце 250 г майскага мёду, 350 г кагору, 150 г соку з лiсця 3—5-гадовага алоэ. Атрыманую сумесь настойвайце тыдзень у халодным месцы, перыядычна ўстрэсваючы. Настойку прымаюць па 1 ст. лыжцы за паўгадзiны да яды 3 разы на дзень.

lПасля напружанага працоўнага дня заварыце сабе чай "Духмяны", якi насыцiць ваш арганiзм вiтамiнамi: вазьмiце адзiн-два бутоны гваздзiкi або кавалачак кораня iмбiру, па 1/4 ч. лыжкi кмену, карыцы, мяты i два лаўровыя лiсткi, залiце збор 0,5 л кiпеню. Сумесь кiпяцiце 30 хвiлiн, затым дадайце крыху чорнага чаю i настойвайце 5 хвiлiн. Такi чай добра пiць з мёдам.

lМёд — самы бясшкодны з вядомых заспакаяльных i снатворных сродкаў. Пры бяссоннiцы развядзiце 1 ст. лыжку мёду ў шклянцы цёплай вады i выпiце за 30—40 хвiлiн да сну.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяперашняе жыццё часта называюць "часам стрэсаў i жахаў". І не дзiўна: без хваляванняў сёння не абыходзiцца нi адзiн дзень: калi нас не засм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика