Глеб абвінаваціў зборную Ўкраіны ў подкупе суддзі
У раздзявальні, пасля гульні футбольных зборных Украіны і Беларусі, капітан нашай каманды Аляксандр Глеб даў каментар аднаму з украінскіх тэлеканалаў. "Што тут каментаваць
Вы ж купілі суддзю, - ўсміхнуўся Аляксандр, - Я гэта адразу зразумеў". Ад далейшых тлумачэнняў Глеб адмовіўся, паведамляе ўкраінскі партал football.ua.
Менеджэр беларускага капітана Мікалай Шпілеўскі таксама не стаў каментаваць гэтае выказванне, але адзначыў, што суддзі адназначна былі на баку Ўкраіны. “Выказванні Сашы — гэта былі эмоцыі і не больш за тое. Але магу адназначна сказаць: калі б падобны эпізод здарыўся каля варот Украіны, то пенальці б дакладна не прызначылі. Напэўна, аўтарытэт зборнай Украіны у вачах суддзяў крыху вышэйшы, чым зборнай Беларусі. Абвінавачваць суддзяў у сваіх сімпатыях няма сэнсу, але тое, што яны былі на баку ўкраінцаў — гэта факт!” Нагадаем, у суботнім матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату свету, які адбыўся ў Львове, беларусы саступілі ўкраінцам з лікам 0:1. Адзіны гол быў забіты на 5-й дададзенай хвіліне з пенальці. Яго рэалізаваў Андрэй Шаўчэнка. Первоисточник: ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раздзявальні, пасля гульні футбольных зборных Украіны і Беларусі, капітан нашай каманды Аляксандр Глеб даў каментар аднаму з украінскіх тэлеканалаў. "Што тут каментаваць
Вы ж купілі суддзю, - ўсміхнуўся Аляксандр, - Я гэта адразу зразумеў".
|
|