21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спісаны з Мінску атракцыён “Супер-8” паламаўся і ў Магілёве

26.08.2009 12:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першага верасня ў Магілёве запусцілі атракцыён "Супер-8", які дагэтуль працаваў ў сталічным парку Чалюскінцаў. Пасля дэмантажу ў Мінску ён патрапіў на аўкцыён, і яго набыла мінская прыватная фірма, якая вырабляе атракцыёны. Уладальнік запэўнівае, што атракцыён у выдатным стане. Але калі карэспандэнт Еўрарадыё прыехаў на месца, то даведаўся, што забава часова не працуе - разышоўся ланцуг.

Цяперашнія ўладальнікі "Супер-8" сцвярджаюць, што ніякай небяспекі ў ім няма. Пры набыцці, маўляў, атракцыён быў у кепскім стане, але паўгода ладзілі рамонтныя працы на заводзе.

Прадстаўнік фірмы Сяргей: "Паўгода яно рэстаўравалася ў Мінску на заводзе. З ім людзі працавалі, гэта ўсё было разабранае".

Сёння з атракцыёнам працуюць тыя ж спецыялісты, што абслугоўвалі яго ў Мінску. Уладальнікі прызнаюць, што ў сталіцы здарылася аварыя, але яе маштаб называюць вельмі перабольшаным. Насамрэч нічога страшнага, кажуць, не адбылося. Проста паўвосі адной машынкі былі ў кепскім стане, але іх пасля замянілі.

Сяргей: "Паўвосі самі па сабе былі не вельмі добрыя. Машынка не сарвалася, саскочыла з адной рэйкі і стала, яна з людзьмі была. Другая пад'ехала да яе і таксама стала. Яны сталі дзве, людзей знялі. Там і не такая вялікая вышыня была. І вось на тыдзень яны аддалі на завод менавіта восі".

Нагадаем, што год таму дзве машынкі спыніліся на самай высокай кропцы і людзі чакалі каля гадзіны, пакуль іх знялі. Але цяперашні уладальнік упэўнены, што такое больш немагчыма, бо ўсё цалкам рэстаўравалася, а стары метал мае добрую якасць, таму за гады не стаў слабым. Хаця дэмантавалі атракцыён якраз таму, што ён быў прызнаны старым — 35 гадоў эксплуатацыі.

Адкрыццё атракцыёна ў Магілёве прайшло ціха, бо рамонтныя працы на ім ідуць дагэтуль. Але людзі падыходзяць пастаянна — нехта проста паглядзець, а нехта атрымаць порцыю адрэналіну.

Еўрарадыё запыталася ў наведвальнікаў парка, ці не страшна ім ехаць на такім старым атракцыёне. Святлана з мужам кажуць, што не чулі пра тое, што ў Мінску здарылася паломка, але ведаюць, што атракцыён не новы.

Святлана: "Ну страшна, але пакаталася б. Маглі б і новы нам паставіць".

Студэнт універсітэта Андрэй чуў, што ў Мінску адбылося здарэнне.

Андрэй: "Так небяспечна. У Мінску на гэтых атракцыёнах нехта разбіўся, мне казала маці. І да нас звезлі гэта. І пабудавалі за месяц. Так жа нельга хутка пабудаваць. Канешне, страшна, і не страшна адначасова. Ёсць небяспека выляцець разам з гэтай каляскай".

Але, кажа, усё адно хочацца пракаціцца. Бо няма ў Магілёве нечага падобнага. Парк атракцыёнаў у горадзе вельмі стары. Нічога новага не з'яўлялася шмат гадоў. А на тым што ёсць яшчэ каталіся бацькі тых, хто сёння прыйшоў пракаціцца на адносна новым Супер-8.





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першага верасня ў Магілёве запусцілі атракцыён "Супер-8", які дагэтуль працаваў ў сталічным парку Чалюскінцаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика