Вывад з эксплуатацыі Ігналінскай атамнай станцыі абыйдзецца Літве ў адзін мільярд еўра (каб пабудаваць сваю АЭС Беларусі спатрэбіцца каля 4 млрд долараў - гэта ў 3 разы больш). Па часе ж гэты працэс зацягнецца ажно на 25 год! Еўрарадыё даведалася, адкуль Літва возьме такія грошы і дзе будзе браць энергію, калі АЭС канчаткова спыніць працу.
У беларусаў і літоўцаў цяпер розныя клопаты. Пакуль мы ўсё вырашаем, хто і дзе пабудуе нам першую АЭС, Літва сваю мусіць зачыніць да канца 2009 года. Гэта, нагадаем, было адной з умоваў уступлення краіны ў Еўрасаюз.
Як выявілася, працэс гэта доўгі. Каб цалкам зняць рэактары з эксплуатацыі, спатрэбіцца чвэрць стагоддзя. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё расказаў генеральны дырэктар станцыі Віктар Шавалдзін:
“На месцы старой станцыі ў нас будзе так званы “зялёны лужок”. Гэта значыць, амаль усё павінна быць дэмантавана. Працу гэтую будуць рабіць даволі доўгі час. Каля 25 гадоў займае працэс зняцця з эксплуатацыі ад пачатку і да “зялёнага лужка” Так, гэта доўга. Гэты час амаль роўны тэрміну службы станцыі”.
Паводле слоў Віктара Шавалдзіна, на тэрыторыі АЭС будуюцца спецыяльныя сховішчы, у якіх будуць захоўваць назапашаныя за ўсю гісторыю станцыі радыёактыўныя адкіды, адпрацаванае ядзернае паліва і ўсю іншую непатрэбную прадукцыю.
Каштаваць вывад з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС будзе каля аднаго мільярда еўра. Але сума гэтая недакладная. Хутчэй за ўсё, грошай спатрэбіцца больш, кажа генеральны дырэктар станцыі:
“Сёння дакладна назваць суму ніхто не можа. Але каб выканаць усе праекты, якія мы запланавалі па зняццю з эксплуатацыі 2-х блокаў (на 25 год працы) на гэта спатрэбіцца каля аднаго мільярда еўра. Але гэта толькі тэхнічныя працы, звязаныя з закрыццём станцыі. І сюды не ўваходзяць іншыя кампенсацыі наступстваў для энергетыкі Літвы”.
Цікава, што кожная электрастанцыя з першага дня свайго існавання адлічвае каля 1,5% прыбытку ў фонд зняцця з эксплуатацыі. Такі спецфонд яшчэ ў савецкія часы быў створаны і для Ігналінскай АЭС. Але пасля таго, як распаўся Савецкі Саюз і абясцэніўся рубель, грошай у фондзе не засталося.
Віктар Шавалдзін расказвае, што яны вымушаныя былі стварыць іншы фонд:
“Такі фонд у Літве таксама быў створаны. Але, як вы ведаеце, калі распаўся савецкі саюз, рубель згубіў свой кошт, і ў гэтым фондзе практычна нічога не засталося. Таму з 93 года было прынята рашэнне, і мы пачалі адлічваць па 6% штогод, каб стварыць нацыянальны фонд зняцця з эксплуатацыі. Мы і дагэтуль адлічваем гэтую долю. Не 1,5%, а 6!”
Назбіраць уласныя сродкі за такі нядоўгі перыяд эксплуатацыі станцыі нерэальна, — кажа генеральны дырэктар АЭС. Таму асноўнае фінансаванне, паводле яго слоў, будзе ісці з фонду Еўрасаюза.
Сёння толькі 2-гі блок Ігналінскай АЭС забяспечвае практычна 70% патрэб Літвы ў электраэнергіі. “Мы нават суседзям яе экспартуем”, кажа Віктар Шавалдзін. Але пасля закрыцця другога блоку ўзнікнуць праблемы:
“Калі закрыецца і 2-гі блок, то тут, канешне, будзе праблема ў забеспячэнні ўласнага спажыўца. Зразумела, што без закупкі электраэнергіі па-за межамі Літва проста не выжыве”.
І тут для Літвы ёсць два выйсці. Частка электраэнергіі будзе выпрацоўвацца на цеплавых электрастанцыях з выкарыстаннем расійскага газу. Частку ж літоўцы будуць вымушаныя купляць у суседзяў.
Дырэктар Ігналінскай АЭС кажа, што яны нават гатовыя купляць энергію ў Беларусі. Калі гэта раптам здарыцца, то будзе новым досведам для нашай краіны. “Мы ніколі раней не прадавалі электраэнергію ў Літву”, кажа вядучы інжынер аператыўна-дыспетчарскага ўпраўлення “Белэнерга” Уладзімір Кардуба:
“У прынцыпе, у нас дэфіцытная сістэма, таму мы толькі куплялі літоўскую электраэнергію. Літва нам яе пастаўляла года 3-4 таму”.
Нашыя ж чыноўнікі пакуль не гатовыя адказаць, ні хто пабудуе беларускую АЭС, ні дзе яе пабудуюць. Хаця саму будоўлю абяцаюць распачаць у пачатку наступнага году. Атамную станцыю мы разлічваем пабудаваць за 4 млрд долараў. Гэта ў 3 разы больш таго, што спатрэбіцца для закрыцця Ігналіны.
Вывад з эксплуатацыі Ігналінскай атамнай станцыі абыйдзецца Літве ў адзін мільярд еўра (каб пабудаваць сваю АЭС Беларусі спатрэбіцца каля 4 млрд долараў - гэта ў 3 разы больш).
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.