21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзімір Сіўчыкаў. ЗНАКІ. Вадзяны вятрак

26.08.2009 12:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімір Сіўчыкаў. Родам з Жодзіна. Перакладчык, празаік, паэт, драматург, выдавец. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг прозы «Гульня ў тастамант» («Юнацтва», 1992) і «Лісты да брата» («Радыёла-плюс», 1998), кнігі паэзіі «Высакосны год» (“Радыёла-плюс”, 2004), шматлікіх казак, п’ес і сцэнарыяў. У сярэдзіне верасьня Жодзіна адсьвяткаваў 365-годдзе, адзначыў дату, пра якую многія месьцічы яшчэ зусім нядаўна нават і не ўяўлялі.

У праграмцы сьвяточных мерапрыемстваў кожны жодзінец і госьць горада па-над Плісою мог адшукаць, як у вабным меню, пачастунак сабе пад густ. Ад урачыстага мітынгу “БелАЗ – наш гонар!” да канцэрта сярэднявечнай музыкі. Ад ускладаньня вянкоў да мемарыялаў і помнікаў вайсковай славы да коннага рыцарскага турніру. Ад пасадкі алеі гарадоў-пабрацімаў да тэатра вогненных перфомансаў. Ад цэрымоніі адкрыцьця фантана на галоўнай алеі гарадскога парка да бугуртаў – тэатралізаваных гістарычных боек. Ад мастацкай выставы “Мой горад старадаўні – мой горад малады” да адкрыцьця на вуліцы Багуслаў Поле памятнага знака «Ветряная мельница»…

Але стоп! Той, хто пабачыў гэты знак, мусіць зьніякавець. Агульнавядома, што круціць жорны млына-ветрака мусяць ягоныя крылы. А калі імправізаваны млын назвалі ветраком, дык дзе яны, тыя крылы?! І навошта “вятрак” пастаўлены пад шатамі дрэў, на беразе рэчкі Жодзінкі непадалёк ад яе сутокаў з Плісой? Месца ветраку – у чыстым полі, дзе дзьмуць вольныя вятры!

І Жодзінскі вадзяны вятрак. Фота Яўгена Масарноўскага

Сапраўдны колішні жодзінскі млын стаяў непасрэдна на Плісе і, натуральна, быў млынам вадзяным! А млын, адноўлены ў лялечна-паркавым выглядзе і памеры, мае і вадзяное кола, якое, між тым, да плыні Жодзінкі ня тое, што не дастае, але і стаіць упоперак рэчкі. Прычым стаіць і ў літаральным сэнсе! А як хораша было б, каб кола тое круцілася, сімвалізуючы гараджанам і рух часу, і дабрабыт! Непаразуменьне выклікаюць і іншыя “артэфакты” псеўдагістарычнага падворка млынара. Дахі будынін з гарызантальна насьцеленых дошак, хаця просіцца на іх гонта ці трысьнёг. Студня-жораў, з якой не зачэрпнеш вады, сьвіран, у які ня зойдзеш, бельмаватыя вокны, у якія не зазірнеш, сьцяжынкі, забрукаваныя абрыдлай ужо пліткай-кабаньчыкам... Уражаньне, што рабілася ўсё гэта пасьпешліва, па-аматарску, без кансультацый з дасьведчанымі гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, этнографамі. Мімаволі згадваецца сумнавядомае: “Хацелі як найлепей, а атрымалася, як заўсёды.” Збольшага выратоўвае сітуацыю хіба што памятны знак разьбяра Уладзіміра Глазуна. Хай сабе і ня вельмі пісьменна (занадта ўжо вытыркаюцца вушы расійскага чынавенскага канцылярыту!) сьведчыць ён, што “365 год таму назад на злучыне Плісы і Жодзінкі Багуславам Радзівілам заснавана мястэчка Багуслаў Поле, якое паклала пачатак гораду Жодзіна. Ва ушанаванне той даўняй падзеі ўсталяваны гэты памятны знак. 2008 год”.

Памятны знак у гонар 365-годдзя Жодзіна. Фота Яўгена Масарноўскага

Шкада, што забыліся на княскі тытул Багуслава Радзівіла. Ёсьць лёгкае апасеньне, а ці не згубіцца выпалены надпіс, калі дрэва пацямнее ад дажджоў і часу? Затое вельмі цешыць, што ўзаконена ня толькі на паперы, але ў матэрыяле, як кажуць мастакі, сапраўдная і бясспрэчная дата нараджэньня горада, адшуканая ў “Смалявіцкім інвентары” за 1643 год. Таму хочацца спадзявацца і верыць, што менавіта ад яго ў школьнікаў будуць пачынацца ўрокі жодзіназнаўства, што менавіта да яго (а не да глыбока трагічнага помніка маці-патрыётцы, якая паводле савецкай міфалогіі аддала на вайну пяцёх сыноў!) неўзабаве павязуць ускладаць кветкі шчасьлівыя маладзёны. Парадавала і тое, што памятны знак асьвяцілі сьвятары. Асабліва натхнёнай і прачулай падалася казань ксяндза Вячаслава з касьцёла Фацімскай Божай Маці: “...Няхай Божая Маці, якая сталася адным з сімвалаў горада, ахінае сваім плашчом і гэтую мясьціну!”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика