«Таму, хто знойдзе…»Пад адной яркай вокладкай – тры жанры: паэзiя, проза, драматургiя. А яшчэ добрыя пераклады з англiйскай мовы (па-беларуску нарэшце загучалi класiчныя санеты сусветна вядомай паэткi Элiзабет Барэт Браўнiнг) Пачынаючая 26-гадовая аўтарка – Таццяна Сiвец — супрацоўнiца радыёстанцыi «Беларусь», аспiрантка Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы, мае дыплом настаўнiка англiйскай мовы, беларускай мовы i лiтаратуры. «Таму, хто знойдзе…» – яе трэццяя кнiга, якая выйшла досыць вялiкiм тыражом. Тэмы? Усё тыя ж – традыцыйныя, вечныя! Якое стагоддзе запар паэты i пiсьменнiкi ўсёй планеты шукаюць адказы на сакраментальныя пытаннi: у чым сэнс жыцця, што ёсць каханне? Як у прадмове да зборнiка напiсаў пiсьменнiк Уладзiмiр Гнiламёдаў: «Гэта ў сям’i каханне павiнна быць спакойным, цiхiм, а ў паэзii патрэбны выбух. На гэтым тры чвэрцi сусветнай лiтаратуры трымаецца. Гэтая тэма — невычарпальная! Пакуль будзе цеплiцца на зямлi жыццё, будзе iснаваць i яна». У Таццяны Сiвец аблiчча кахання рознае: гэта цяжкая хвароба i нечаканая свабода, усмешкi i слёзы, пяшчота i здрада, рэўнасць i мары, адзiнота i вяртанне. Яе лiрыка — водгаласы Ахматавай i Раждзественскага, Цвятаевай i нават Шэкспiра. Яе слова лёгкае i… утульнае, iранiчнае i самабытнае, беларускае: Кожнаму – адзiнота свая… I крок, i рух у яе адрозны: Каму – сумненнi, камусьцi – крозы, А мне хай будзе вясёлы ямб! У дадатак амаль да сотнi вершаў чатыры апавяданнi (сярод iх нават фантасмагорыя «Цень павука») i дзве п’есы — «Шафа» (казка ў 3 дзеях) i «КМЧ (курсы маладых чараўнiкоў)». Свой напрамак, сваё адчуванне слова аўтарка знайшла. Нездарма ж кнiга называецца «Таму, хто знойдзе…». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад адной яркай вокладкай – тры жанры: паэзiя, проза, драматургiя |
|