Каля тысячы законапраектаў
Каля тысячы законапраектаў
Сёння адкрываецца апошняя сесiя Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання За ўсю папярэднюю работу дэпутатамi дзеючага склiкання было прынята каля тысячы законапраектаў. На гэтай фiнальнай сесii цяперашнi склад дэпутатаў чакае разгляд яшчэ некалькiх дзясяткаў законапраектаў. Праекты нарматыўна-прававых актаў паступаюць у нiжнюю палату парламента штодня, i сёння iх ужо больш як 50. 36 з iх гатовыя для разгляду i будуць рэкамендаваныя дэпутатам для ўключэння ў парадак дня сесii. Адзiн з найбольш адказных дакументаў, безумоўна, — праект дзяржаўнага бюджэту-2009. Яго плануецца разгледзець у Авальнай зале сёння ж. — Асаблiвасцю гэтай сесii з’яўляецца тое, што сёлета мы як нiколi рана атрымалi два асноўныя дакументы — праект бюджэту нашай дзяржавы на чарговы каляндарны год i ўнясенне змяненняў у дзеючае па-датковае заканадаўства, — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў падчас сустрэчы з журналiстамi. — Яны маюць высокую ступень гатоўнасцi, у дэпутатаў мелася магчымасць дэталёвай прапрацоўкi гэтых дакументаў. I так званае "нулявое" чытанне з удзелам усiх камiсiй у Палаце прадстаўнiкоў адбылося. Спiкер нiжняй палаты падкрэслiў, што фармiраванне бюджэту сёлета iшло лягчэй, паколькi ўрад спрагназаваў, што прырост ВУП у 10—12 працэнтаў рэальны. Гэта паслужыла добрай асновай для таго, каб пачаць пралiчваць бюджэт. Вадзiм Папоў нагадаў таксама, што бюджэт-2009 захавае сацыяльную накiраванасць, будзе арыентаваны на абарону малазабяспечаных слаёў насельнiцтва. А сярэднi заробак да канца наступнага года перасягне 550 долараў ЗША — так прадугледжана ў бюджэце.
Адказваючы на пытаннi журналiстаў аб новым складзе парламента, В. Папоў адзначыў, што колькасць парламентарыяў-жанчын павялiчылася (у чацвёртым склiканнi iх будзе 35). Такiя змены ў гендарным складзе, на яго думку, дабратворна паўплываюць на работу парламента. "30 дэпутатаў мiнулага склiкання кансалiдуюць наноў абраных на канструктыўную работу ў парламенце", — заўважыў старшыня Палаты прадстаўнiкоў. Ён зрабiў акцэнт на тым, што важныя i захаванне пераемнасцi ў парламенце, i абнаўленне складу. Iнакш пачынаюцца негатыўныя з’явы — застой, выпрацоўка стэрэатыпаў, нежаданне шукаць новыя рашэннi. А трох дзясяткаў "старажылаў", на яго думку, дастаткова для перадачы неабходнага вопыту. Якi ж далейшы лёс дэпутатаў трэцяга склiкання, якiя не перакачавалi ў новы парламент? Iх паўнамоцтвы да першага дня пасяджэння новай палаты не складзеныя, а пасля таго пачнецца работа па iх працаўладкаваннi — запэўнiў Вадзiм Папоў i дадаў: "Працоўных месцаў для дэпутатаў у нашай краiне дастаткова". Яшчэ адзiн бюджэт-2009 — ужо Саюзнай дзяржавы — будзе разгледжаны цяперашнiм складам Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii 16—17 кастрычнiка на сесii ў Маскве. Дарэчы, наша супрацоўнiцтва з Расiяй на рэдкасць плённае. I лепшае таму сведчанне — аб’ём узаемнага таваразвароту. Старшыня Палаты прадстаўнiкоў упершыню агучыў прагноз яго росту да 40 млрд долараў ЗША сёлета. Вадзiм Папоў прывёў для параўнання леташнi паказчык — 26 млрд долараў. Як бачыце, рост вельмi iстотны i iмклiвы. Увогуле Беларусь супрацоўнiчае са 173 краiнамi свету. Таму так важна надаваць увагу мiжнародным пагадненням: "гэта дасць магчымасць нашым прадпрыемствам прасоўваць свае тавары на замежным рынку, ствараць сумесныя прадпрыемствы, атрымлiваць прыбыткi", — падкрэслiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў. На яго думку, ацэнка назiральнiкамi АБСЕ парламенцкiх выбараў не пашкодзiць мiжпарламенцкаму супрацоўнiцтву Беларусi з iншымi краiнамi. "Калi аб’ектыўна глядзець на гэтыя працэсы, то спадарыня Лiзэн i iншыя прадстаўнiкi выказалi шмат станоўчага аб тым, што ўжо зроблена ў рэспублiцы i працягвае рабiцца. Таму нiякiх сумненняў, асцярог, што працэс супрацоўнiцтва можа парушыцца, абсалютна няма. Наадварот, пашырэнне супрацоўнiцтва ёсць. I нiякiх сумненняў у тым, што i надалей яно будзе пашырацца, быць не павiнна", — рэзюмаваў спiкер нiжняй палаты. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння адкрываецца апошняя сесiя Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання За ўсю папярэднюю работу дэпутатамi дзеючага склiкання было прынята каля тыся
|
|