З гарантыяй МФК
З гарантыяй МФК
Першым з беларускiх банкаў удзельнiкам праграмы Глабальнага гандлёвага фiнансавання ў якасцi банка-эмiтэнта ў рамках пагаднення з Мiжнароднай фiнансавай карпарацыяй (МФК) стаў Прiорбанк. Паводле звестак аддзела грамадскiх сувязяў банка, згаданая праграма была створана ў 2005 годзе i накiравана на садзейнiчанне гандлю на фiнансавых рынках краiн з пераходнай эканомiкай. У рамках гэтай праграмы МФК прадастаўляе пакрыццё рызык неплацяжу з боку банкаў краiн з пераходнай эканомiкай шляхам выдачы сваiх гарантый на гандлёва-фiнансавыя iнструменты, такiя, як акрэдытывы, плацежныя i iншыя вiды гарантый i iнш. Гэта дазволiць клiентам Прiорбанка пашырыць кола сваiх партнёраў па бiзнэсу. Мiж iншым, акрамя супрацоўнiцтва з МФК, Прiорбанк актыўна працуе на развiццё гандлёвых адносiнаў Беларусi з iншымi краiнамi з Еўрапейскiм банкам рэканструкцыi i развiцця. У рамках праграмы садзейнiчання развiццю гандлю ЕБРР, якая ахоплiвае рэгiён ад Цэнтральнай Еўропы да Цэнтральнай Азii i накiравана на падтрыманне i развiццё ўнутрырэгiянальнага i мiжнароднага гандлю, Прiорбанк два гады запар атрымлiвае ўзнагароду "Найбольш актыўны банк па фiнансаваннi знешняга гандлю ў Рэспублiцы Беларусь". Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першым з беларускiх банкаў удзельнiкам праграмы Глабальнага гандлёвага фiнансавання ў якасцi банка-эмiтэнта ў рамках пагаднення з Мiжнароднай фiнансав
|
|