Удзень 2 кастрычніка ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адбылася сустрэча галоўнага ідэолага краіны Усевалада Янчэўскага з Аляксандрам Маўчанавым і Ганнай Хітрык - удзельнікамі трупы Купалаўскага тэатра. Таксама запрошаная акцёрка Святлана Зелянкоўская аўдыенцыю прайгнаравала.
Са слоў Ганны Хітрык, асноўнае, што цікавіла кіраўніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта - з якіх прычынаў згаданыя вышэй акцёры сталі працаваць у тэатры на палову стаўкі.
Ганна Хітрык: “Я сказала, што з нашымі заробкамі жыць вельмі цудоўна, але ёсць і творчыя праблемы. Ёсць спектаклі ў рэпертуары тэатра, якія проста не могуць ісці ў рэпертуары нацыянальнага акадэмічнага тэатра. А праз тое, што яны ідуць, мы робім нашага гледача грубейшым, злейшым і тупейшым”.
Таксама акцёраў не задавальняе, што адміністрацыя тэатра здымае з праграмы спектаклі без тлумачэння прычынаў. Гэтае і шэраг іншых пытанняў трупа неаднаразова ставіла перад кіраўніцтвам тэатра. Былі яны агучаныя і падчас сустрэчы з Усеваладам Янчэўскім.
Ганна Хітрык: “Вы ведаеце, ён сказаў, што ўсё зразумеў і прыняў, і каб мы не думалі, што нас не пачулі. Ён быў правы ў тым, што гэта больш справа Міністэрства культуры і дзіўна, што гэтымі праблемамі давялося займацца яму. Але ён паспрабуе разабрацца і дапамагчы”.
Такім чынам, акцёры пачулі яшчэ некалькі абяцанняў, накіраваных на тое каб супакоіць іх хаця б на пэўны час. Але наконт таго, якім будзе вынік ад умяшальніцтва Адміністрацыі прэзідэнта ў тэатральнае жыццё краіны, пакуль што можна толькі будаваць гіпотэзы.
Удзень 2 кастрычніка ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адбылася сустрэча галоўнага ідэолага краіны Усевалада Янчэўскага з Аляксандрам Маўчанавым і Ганнай Хітрык - удзельнікамі трупы Купалаўскага тэатра.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.