Нефармальная адукацыя – гэта ваш фармат!
З 10 па 12 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау (ММАЦ, г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”, 11) адбудзецца II Фестываль нефармальнай адукацыі.
На працягу трох дзён на адной пляцоўцы адбудуцца сустрэчы, дыскусіі і круглыя сталы паміж прадстаўнікамі шматлікіх беларускіх арганізацый, дзяржаўных і недзяржаўных, камерцыйных і непрыбытковых з мэтай абмеркаваць перспектывы, накірункі развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі. Фестываль ініцыяваны шэрагам беларускіх асветніцкіх і адукацыйных арганізацый. Больш за 200 удзельнікаў Фестываля (прадстаўнікі арганізацый, якія прапануюць сваім удзельнікам і кліентам разнастайныя адукацыйныя праграмы: ад развіцця асобы і арганізацыі вольнага часу да атрымання новых прафесійных ведаў і кампетэнцый) сустрэнуцца дзеля абмену досведам і прэзентацыі разнастайнасці сферы нефармальнай адукацыі. Акрамя беларускіх арганізацый у Фестывалі прымаюць удзел прадстаўнікі Германіі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Расіі і Украіны. Першы дзень Фестываля прысвечаны правядзенню секцый па пытаннях “Нефармальная адукацыя як прадмет адукацыйнай палітыкі”, “Нефармальная адукацыя як сродак вырашэння актуальных грамадзянскіх задач”, “Адукатары ў нефармальнай адукацыі”, “Межсектарнае ўзаемадзеянне ў нефармальнай адукацыі”. Другі дзень Фестываля, 11 кастрычніка, які пройдзе ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй, па словах Улада Вялічкі, аднаго з арганізатараў Фестываля, з’яўляецца інавацыяй: “Гэта спроба запрасіць да ўдзелу звычайных беларускіх грамадзян, якія шукаюць магчымасці для сваёй дадатковай адукацыі. Падчас шырокай выставы прапаноў у сферы нефармальнай адукацыі госці Фестываля змогуць наведаць прэзентацыі арганізацый і іх праграм, прыняць удзел у прома-курсах, пазнаёміцца з шырокім спектрам цікавай літаратуры па розных тэмах”. Удзел гасцей Фестываля ў мерапрыемствах гэтага дня бясплатны, папярэдняй рэгістрацыі не патрабуе, абмежаванні існуюць толькі ў дачыненні да магчымасці памяшканняў прыняць адпаведную колькасць людзей. У трэці дзень адбудуцца паседжанні круглых сталоў па тэмах “Прызнанне нефармальнай адукацыі ў Беларусі”, “Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў нефармальнай адукацыі” і “Да актуальных задач грамадзянскай адукацыі ў Беларусі”. Запрашаем журналістаў да супрацоўніцтва пры асвятленні падзей Фестывалю. Для журналістаў, якія маюць намер узяць удзел у працы Фестываля, будуць падрыхтаваны дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы, а таксама прадугледжана акрэдытацыя. Калі ласка, звяртайцеся да прэс-сакратара Алесі Белановіч па электронной пошце alesja.bel@gmail.com і тэлефону + 375 29 8786779. Дадатковую інфармацыю (папярэднюю праграму, апісанне прома-курсаў, майстар класаў) можна знайсці на сайце www.adukatar.net. пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 10 па 12 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау (ММАЦ, г. Мінск, пр-т Газеты “Праўда”, 11) адбудзецца II Фестываль нефармальнай адукацыі. |
|