8-соткавыя дзялкі ў Драздах разышліся за 700 млн рублёўУ нашай краiне ўсё большае колькасьць багатыроў, здольных выкласьцi сотнi тысячаў даляраў за ўчастак зямлi ў добрым месцы пад Менскам. Зiрнем на вынiкi верасьнёўскiх аўкцыёнаў па продажы зямельных надзелаў у прыватную ўласнасьць. Напрыклад, продаж участкаў пад малапавярховую забудову ў межах пр.Пераможцаў — праезду Дразды — р.Сьвiслач.
Пры стартавых коштах ад 180 мiльёнаў рублёў пляцы плошчай 8—10 сотак разыходзяцца за 660-770 мiльёнаў. Зямля iмклiва даражэе i ў ваколiцах Менску. Возьмем, да прыкладу, Зацань. На адным з рыэлтэрскiх сайтаў можна пабачыць здымкi як ўжо пабудаваных "палацаў", так i ўрослых у траву халупаў. Але няхай вас ня страшыць выгляд пахiленых баракаў: яны каштуюць 200 i болей тысячаў даляраў. У рэгiёнах зямелька пакуль не такая дарагая, як у сталiцы. Тут, вiдавочна, усё залежыць ад месцазнаходжаньня. Так, у Берасьцейскiм раёне ў вёсцы Чэрнi ў верасьнi ўчастак плошчай ў 11 сотак набылi за 27 мiльёнаў, а на курортнай Браслаўшчыне ўчасткi па 24 сотак пайшлi за 70 мiльёнаў. На Магiлёўшчыне i Гомельшчыне самыя дарагiя ўчасткi з прададзеных на аўкцыёнах каштавалi ня больш за 7 мiльёнаў, а вакол сталiцы самы дарагi раён, натуральна, Менскi - ад 30 да 300 мiльёнаў рублёў (Сеньнiца) за ўчасткi 10 да 25 сотак. Далей iдуць Дзяржынскi i Смалявiцкi раёны.Варта адзначыць, што ёсьць у Беларусi куткi, дзе пад пабудову дому ўсё яшчэ можна набыць участак зямлi за сьмешныя грошы - якiя 100-150 тысячаў рублёў. А бываюць аўкцыёны, на якiх стартавы кошт у вынiковага адрозьнiваецца ў дзясяткi разоў - прасiлi за тыя чвэрць гектару 125 тысячаў, а прадалi амаль за 10 мiльёнаў. Фота rc.by пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краiне ўсё большае колькасьць багатыроў, здольных выкласьцi сотнi тысячаў даляраў за ўчастак зямлi ў добрым месцы пад Менскам.
|
|