Амбасада Нямеччыны адмовіла ў візах беларускім праваабаронцам
14 октября 2008 Политика
Еўрапейскае радыё для Беларусі Праваабаронцы і журналісты падавалі заяўкі ў нямецкую амбасаду на шэнгенскія візы. Яны меліся прысутнічаць 16 кастрычніка на круглым стале з дэпутатамі бундэстагу, дзе будуць абмяркоўвацца беларускія парламенцкія выбары 2008 года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Ўладзімір Лабковіч — адзін з чатырох чалавек, якія не атрымалі візы. Ён адзначыў, што раней праваабаронцы неаднаразова атрымлівалі шэнгенскія мульцівізы, бо маюць шчыльныя кантакты з праваабаронцамі Нямеччыны. Гэтым разам беларускім прадстаўнікам адмовілі ў візах без тлумачэньня прычынаў. Лабковіч: Спадзяюся, што гэтая новая сітуацыя выкліканая нейкімі тэхнічнымі непаразуменнямі, а не новымі тэндэнцыямі. Не хацелася, каб актывісты грамадзянскай супольнасці не мелі магчымасці выязджаць у краіны Еўрасаюза, а прэзідэнт Беларусі (які шмат зрабіў, каб знішчыць гэтую супольнасць) меў такую магчымасць. Сп.Лабковіч заявіў, што спадзяецца на хуткае вырашэнне праблемы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 октября 2008 Политика Еўрапейскае радыё для Беларусі Праваабаронцы і журналісты падавалі заяўкі ў нямецкую амбасаду на шэнгенскія візы.
|
|