МАЗ: Паясы зацягваем, але пакуль працуем
27 октября 2008 Общество
Еўрапейскае радыё для Беларусі Мінскі аўтамабільны завод пакуль не будзе спыняць працу. Нагадаем, газета “Наша ніва” са спасылкай на супрацоўнікаў прадпрыемства паведаміла, што МАЗ ідзе ў адпачынак на два тыдні. Гэта выклікана сусветным фінансавым крызісам, які дакаціўся і да Беларусі. Аднак начальнік упраўлення продажу грузавой тэхнікі завода Сяргей Захарэвіч у размове з "Еўрарадыё" адзначыў, што цяжкасці ў МАЗа сапраўды ёсць, але спыняць працу прадпрыемства пакуль не збіраецца. Сяргей Захарэвіч: “Цяжкасці ёсць, але завод працуе. Пакуль усё нармальна. Працуем 5 дзён на тыдзень. Безумоўна, ёсць цяжкасці. Машыны кепска прадаюцца. Мы тут паясы зацягваем. Магчыма, будуць нейкія рашэнні. Мы пра іх паведамім. Трэба ж рабіць усё досыць сур’ёзна і прадумана”. Нягледзячы на кепскі продаж машын, завод, паводле слоў Сяргея Захарэвіча, выканае сёлетні план. Сяргей Захарэвіч: "МАЗ выканае даведзеныя гадавыя лічбы па 2008 годзе і забяспечыць тэмп росту вытворчасці на ўзроўні дзесьці каля 115 адсоткаў”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 октября 2008 Общество Еўрапейскае радыё для Беларусі Мінскі аўтамабільны завод пакуль не будзе спыняць працу.
|
|