21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускія барды пастарэлі на пятнаццаць год

26.08.2009 13:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння мінае апошні дзень юбілейнай «Бардаўскай восені». Гэты фестываль беларускай аўтарскай песні ўжо пятнаццаты год запар на тэрыторыі Польшчы ладзіць Згуртаванне беларускай моладзі. Сёлета канцэртная праграма расцягнулася на чатыры дні і ахапіла тры гістарычна беларускія гарады — Бельск, Гайнаўку і Беласток, а таксама некалі беларуска-габрэйскае мястэчка Орлю. Карэспандэнтка «Белорусских новостей» наведала два, бадай, самыя яскравыя і важныя канцэрты фестывалю.

«Бардаўская восень» і рок-фэст «Басовішча» — самыя істотныя і доўгатрывалыя беларускія музычныя праекты ў Польшчы. І калі летам ў лесе пад Гарадком, дзе адбываецца «Басовішча», можна сустрэць «увесь беларускі рок-н-рол», то сцюдзёнай восенню ў Бельскім доме культуры абавязкова з’яўляецца натоўп паэтаў-песеннікаў з акустычнымі гітарамі цераз плячо. Часцей за ўсё, што праўда, гэта адныя і тыя ж людзі. Проста перад зімовым зацішшам яны скідаюць з сябе цяжар гітар электрычных ды прыязджаюць у амплуа снусмумрыкаў, якія пры набліжэнні халадоў імкнуцца да цяпла, на Захад. Пытанне, якое чытаецца амаль у кожных глядацкіх вачах, а потым выслаўляецца пасля мерапрыемства: «Дзе новыя твары?»

Падкрэсліваючы юбілейную ўрачыстасць, арганізатары «Бардаўскай восені» ў гэтым годзе зладзілі «зорную» праграму і наогул адмовіліся ад конкурсу маладых выканаўцаў. Уражанне ад канцэрту ў Бельскім ДК было цудоўнае — прафесійна, якасна, па-сямейнаму. Адное што застаўся ледзь ўлоўны прысмак расчаравання, бо новых эмоцый ад новай «Восені» здабыць не атрымалася. Часам здаецца, што нашы артысты, якія любяць Бельск, і якіх моцна чакаюць у Бельску, — гэта апошнія барды Беларусі. Іх трэба берагчы, не парушаючы правераны гадамі ход падзеяў. Бо як з бельскай сцэны сёлета сказала Кася Камоцкая, «нашы традыцыі часта перарываюцца, дык няхай «Бардаўская восень» не будзе такой традыцыяй». Гэта, напэўна, значыць, што фестывалю, які паспяхова жыве 15 год, супрацьпаказана рэканструкцыя. Хіба што — лёгкі касметычны рамонт.

Нашым «заслужаным бардам» і сапраўды мала каго можна паставіць заменай. Маладая і ўжо тытулаваная на «Восені» спявачка Тацяна Беланогая выходзіць спяваць перад Камоцкай і ўмомант страчваецца на фоне сваёй неверагодна энергетычнай папярэдніцы. У маладзейшых бардаў усё неяк слабей — няма ні тога надрыву, ні той паэзіі, ні адметнага вобразу. Магчыма, таму яшчэ не зацверджаных паўнавартаснымі удзельнікамі «Восені» і пабаяліся клікаць на юбілей. Свята нібы патрабуе бездакорнасці.

Канцэрт «Народнага альбому», які адбыўся на другі дзень фестывалю ў Бельску, змяшчаў вялікі суперсюрпрыз, які, здаецца, так і не заўважыла мясцовая публіка. У Польшчу прыехала пасталелая і кораткапастрыжаная Вераніка Круглова, якая дастаткова даўно жыве ў Берліне, і на набліжаных да Беларусі сцэнах гэтаксама даўно не з’яўлялася. Вераніку ці то не пазналі, ці то не вельмі ёй усцешыліся. Больш авацый і эмоцый, як заўжды, «сарвала» з’яўленне Лёніка Вольскага і Аляксандра Памідорава.

Калектыўныя паездкі па Польшчы нашых музыкаў, якія паспелі перажаніцца, развесціся, абзавесціся дзецьмі і супольнымі музычнымі дзецішчамі, аб’ядналі да такой ступені, што чарговы агульны выступ выглядае зусім сямейным. Зала радуецца, беларускія ліцэісты з Бельску і Гайнаўкі дэманструюць веданне тэкстаў песен на «выдатна», а музыкі са сцэны прыгадваюць выпадкі з цыкла «А вось у той раз, як мы ездзілі па Польшчы». Застаецца здагадвацца, ці то нашы артысты, якіх ператрымалі ў «чорным спісе», па старой звычцы ўвесь час ездзяць канцэртаваць у недалёкае замежжа, ці то канцэрты ў Беларусі не пакідаюць аніякіх уражанняў.

Трэці дзень бардаўскага фестывалю арганізатары вырашылі правесці ў мястэчку Орля пад Бельскам. Калісці класічны габрэйскі штэтл, Орля не чула песен на мове сваіх асноўных даваенных насельнікаў больш за паўстагоддзе. Канцэрт песен на ідыш і па-беларуску ў халоднай сінагозе распачаў, апрануўшы кіпу і перапрасіўшы за хваляванне, Аляксандр Памідораў. Пабудаваная ў 18-м стагоддзі, орлянская сінагога здзіўляе сваімі абдзертымі каляровымі фрэскамі ды выставай старых фотаздымкаў колішніх жыхароў мястэчка. Памідораў плача, спяваючы габрэйскую песню пра гандаль касцямі, зала фатаграфуе слёзы майстра і перажывае катарсіс.

— Зараз я праспяваю вам свае адаптацыі песен галоўнага ідэйнага лідэра растафарыянства Роберта Марлі па-беларуску, — кажа Памідораў, які сядзіць пад зоркай Давіда. Ад такой нечаканай мультыкультурнасці «растафарыянства» гучыць гэтак жа паважна, як «хрысціянства» ці «будызм». — Прабачце мае слёзы, складана спяваць, калі паўсюдна твары ўсіх тых, хто тут жыў.

— Памідораў патапіў вас у слязах, а я паспрабую весяліць, — заступае на сцэнічную варту гродзенскі бард Віктар Шалкевіч і пачынае сыпаць анекдотамі пра габрэяў. Атмасфера мяняецца, хаця жарты Шалкевіча — тыя ж, што і заўжды. Відавочна, твары ў залі таксама да болю знаёмыя.

— Ці ёсць тут хоць хто з Орлі? Хоць хто?! — крычыць Шалкевіч публіцы. — Адныя і тыя ж аматары беларускай песні?!

Напэўна, пры ўсёй павазе да традыцый і юбілеяў, новага хочацца ўсім. Калі вельмі баяцца перарваць традыцыю і пакідаць яе непарушнай, можна і засумаваць, і замаркоціцца.
 
Теги: Новости
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння мінае апошні дзень юбілейнай «Бардаўскай восені».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика