АЛяксандр Лукашэнка i Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалi перспектывы далейшага развiцця гандлёва-эканам
АЛяксандр Лукашэнка i Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалi перспектывы далейшага развiцця гандлёва-эканамiчных i саюзных адносiнаў
У адносiнах Беларусi i Расii цяпер вельмi важна даць пэўныя пазiтыўныя сiгналы, накiраваныя на актывiзацыю двухбаковага супрацоўнiцтва. Такую думку выказаў 25 кастрычнiка Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з расiйскiм калегам Дзмiтрыем Мядзведзевым, якая прайшла ў дзяржаўным асабняку "Палац Маендорф". "Мы з вамi яшчэ ў чэрвенi ў Брэсце дамовiлiся аб тым, што будзе такi парадак сустрэч i што мы абавязкова правядзём перагаворы да пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета, каб яшчэ раз вызначыць напрамкi руху ў Саюзнай дзяржаве. Для нас актуальныя i бягучыя пытаннi двухбаковага ўзаемадзеяння, i тыя праблемы, якiя адбываюцца ў свеце, у тым лiку ўзнiкшыя ў сувязi з сусветным фiнансавым крызiсам. Неабходна абмеркаваць таксама шэраг праблем, якiя ўзнiкаюць i ў эканомiцы, i ў фiнансах Беларусi i Расii. Нам важна ваша бачанне, таму што мы вельмi прывязаны да Расii з пункту гледжання эканомiкi i фiнансавай сiстэмы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэслiў, што амаль палавiна золатавалютных рэзерваў Беларусi — у расiйскiх рублях. "Мы свядома перайшлi на расiйскi рубель, адмовiлiся ад долара, калi нас пачалi прэсiнгаваць. І для нас вельмi важная парада, у якiм напрамку нам рухацца", — дадаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на перагаворах трэба абмеркаваць i шэраг пытанняў, якiя не былi вырашаны на ўзроўнi ўрадаў. "Iх пакiдаць няма каму. Прэм’еры гэтыя пытаннi ўжо абмяркоўвалi, нешта атрымалася, нешта не, яны пакiнулi iх нам", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Дзмiтрый Мядзведзеў выказаў гатоўнасць абмяняцца думкамi з Аляксандрам Лукашэнкам па актуальнай праблематыцы беларуска-расiйскiх i саюзных адносiнаў. "Мы абмяркуем важныя пытаннi, у тым лiку падрыхтоўкi маючага адбыцца пасяджэння ВДС, якое адбудзецца па вынiках года, пагаворым аб гандлёва-эканамiчных сувязях, развiццi iнвестпраектаў", — падкрэслiў Прэзiдэнт Расii. Ён таксама дадаў, што хацеў бы "абмеркаваць сiтуацыю, якая складваецца на фiнансавых рынках". Дзмiтрый Мядзведзеў нагадаў, што 15 лiстапада ў ЗША адбудзецца самiт "дваццаткi", на якiм будуць абмяркоўвацца пытаннi таго, як у далейшым развiваць архiтэктуру мiжнародных фiнансавых i эканамiчных адносiнаў. "Мне хацелася б, каб мы з блiжэйшымi партнёрамi, такiмi як Беларусь, абавязкова абмеркавалi сумесную пазiцыю наконт гэтага. Лiчу гэта вельмi важным для нашых двухбаковых адносiнаў", — дадаў ён. Сустрэча прэзiдэнтаў у фармаце "сам-насам" доўжылася больш за тры гадзiны. Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў дэталёва абмеркавалi шырокае кола пытанняў, у тым лiку развiццё гандлёва-эканамiчных адносiнаў, транзiт грузаў, супрацоўнiцтва Беларусi i Расii ў галiне знешняй палiтыкi i каардынацыю дзеянняў на мiжнароднай арэне, узаемадзеянне ў ваеннай i ваенна-тэхнiчнай сферах. Кiраўнiкi дзяржаў таксама абмянялiся думкамi адносна расiйскай iнiцыятывы па стварэннi новага Дагавора аб еўрапейскай бяспецы. Гэты дакумент павiнен быць юрыдычна абавязваючым для дзяржаў-удзельнiц, што паслужыць гарантыяй забеспячэння бяспекi на кантыненце. Беларусь цалкам падтрымлiвае расiйскую iнiцыятыву i пры гэтым лiчыць, што ў рэалiзацыi гэтага знешнепалiтычнага праекта павiнна быць актыўна задзейнiчана Арганiзацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў абмеркавалi парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета, запланаванага на канец гэтага года. Акрамя таго, прэзiдэнты закранулi i тэматыку iнтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Так, сёння адным з актуальных пытанняў з’яўляецца стварэнне Мытнага саюза з удзелам Беларусi, Казахстана i Расii. Цяпер Беларусь i Расiя ўнiфiкавалi каля 96 працэнтаў мытных тарыфаў, што з’яўляецца практычна зыходным пунктам для стварэння паўнацэннага Мытнага саюза ў рамках "тройкi". У час сустрэчы быў абмеркаваны i шэраг iншых актуальных пытанняў. Перагаворы лiдараў дзвюх краiн прайшлi ў вельмi цёплай i дружалюбнай атмасферы. Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў затым прадоўжылi сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы за рабочым снеданнем.Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АЛяксандр Лукашэнка i Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалi перспектывы далейшага развiцця гандлёва-эканам У адносiнах Беларусi i Расii цяпер вельмi важна даць пэўныя пазiтыўныя сiгналы, накiраваныя на актывiзацыю двухбаковага супрацоўнiцтва. Такую думку вы
|
|