21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Упершыню ў Курапатах затрыманыя вандалы

26.08.2009 13:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 ноября 2008 Общество
Ганна Соўсь, Радыё Свабода Сёньня а палове на 22 гадзіну ва урочышчы Курапаты грамадзкія актывісты затрымалі двух маладзёнаў, якія ламалі крыжы. Пра гэта Свабодзе паведаміў адказны сакратар управы КХП-БНФ Алесь Чахольскі.

Пасьля актаў вандалізму напачатку тыдня грамадзкія актывісты кантралявалі ўрочышча. Як паведаміў "Свабодзе" адзін зь іх спадар Алег, які пажадаў захаваць ананімнасьць, ён і яны сябра спадар Алесь патрулявалі ўрочышча і пабачылі двух маладзёнаў, якія падышлі да крыжоў і пачалі іх ламаць. Яна павалілі і зламалі пяць крыжоў. Грамадзкія актывісты затрымалі іх і выклікалі супрацоўнікаў міліцыі Менскага раённага аддзелу ўнутраных справаў. Паводле спадара Алега, вандалы былі нецьвярозыя, нецэнзурна лаяліся. Пакуль чакалі прыезду міліцыі, хлопцы выклікалі сваіх бацькоў. Прыехала маці аднаго зь іх і ўгаворвала міліцыянтаў не затрымліваць яе сына, бо ён непаўнагадовы. Пасьля званкоў хлопцаў прыехалі таксама некалькі мужчынаў, але яны не прадставіліся.

Супрацоўнікі міліцыі разам з затрыманымі вандаламі і двума грамадзкімі актывістамі ў якасьці сьведак накіраваліся ў аддзел міліцыі ў Бараўлянах.

У 23.10 у Курапаты прыехалі кіраўнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі і Валер Буйвал. У іх прысутнасьці крыміналісты праводзілі сьледчыя дзеяньні.

"Адбылося тое, што павінна было адбыцца, яна павінны былі быць затрыманыя. Напярэдадні Дзядоў гэта знак Божы, калі ўвага людзей зьвернута да Курапатаў, да Дня памяці продкаў", - кажа Юрась Беленькі.

Гэта ня першыя выпадкі вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937—1941 гадах карнікі НКВД расстралялі паводле розных падлікаў ад 40 да 200 тысяч чалавек.

Пры канцы 1990-х гадоў паламалі таблічку на Крыжы Пакуты.

Што да мэмарыяльнага знаку “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, то было дванаццаць выпадкаў вандалізму. У 2002 годзе адрамантаваную каторы ўжо раз лаву Клінтана ўсталёўваў у Курапатах амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак.

У сьнежні 2005 году невядомыя вандалы двойчы апаганілі свастыкай і сатанінскімі надпісамі курапацкія крыжы, помнік загінулым ва ўрочышчы габрэям і выяву Маці божай Курапацкай мастака Аляксея Марачкіна. Ня раз ламалі і крыжы. Паводле фактаў вандалізму ў Курапатах заводзілі крымінальныя справы, аднак злачынцаў ніколі не знаходзілі. Летась напярэдадні Дзядоў быў паламаны Крыж Пакуты, актывісты КХП БНФ аднавілі яго.

Грамадзкасьць зьвярнулася да ўладаў з заклікам забясьпечыць ахову ўрочышча Курапаты, якое зьяўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасьцю першай катэгорыі. Аднак у адказ упраўленьне ўнутраных справаў Менскай вобласьці прапанавала аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў плаціць за ахову ўрочышча Курапаты.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 ноября 2008 Общество Ганна Соўсь, Радыё Свабода Сёньня а палове на 22 гадзіну ва урочышчы Курапаты грамадзкія актывісты затрымалі двух маладзёнаў, якія ламалі крыжы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика