Рублёвы ўклад можна забраць за суткі, але беларусы нясуць грошы ў банк
3 ноября 2008 Экономика и бизнес
Павал ГІБА, Еўрапейскае радыё для Беларусі Еўрарадыё пацiкавiлася, цi проста забраць у банку свой рублёвы ўклад. Супрацоўнiк "Прыорбанку" Андрэй Сакалоў гаворыць, што праблем з гэтым няма. Асаблiва калi сума не перавышае эквiвалента ў тры тысячы долараў. Дарэчы, долары атрымаць так жа проста, як i рублi. Андрэй Сакалоў: Дробныя ўклады мы выдаем дзень у дзень. Мяркую, што эквiвалент трох тысячаў долараў вы атрымаеце ў той жа дзень. Але гэта будзе залежыць ад фiлiяла. Трэба разумець, што ў касе вялiкiя сумы банкi не захоўваюць. Калi раптам лiмiт вычарпаны, тады трэба замовiць грошы на наступны дзень. Праблем няма анi з беларускiмi рублямi, анi з валютай. Цiкава: паводле слоў прадстаўнiка "Прыорбанку", дэпазiтны партфель банка зараз толькi расце. Андрэй Сакалоў: На гэты момант нiякага ажыятажу няма. Болей за то, у "Прыорбанку" зараз назiраецца прырост дэпазiтнага партфелю. Вельмi проста атрымаць суму да 6 мiльёнаў i ў "Белпрамбудбанку". "Белпрамбудбанк": Трэба напярэдаднi замаўляць грошы. Калi сёння замовiце — заўтра атрымаеце. Ды i для "Белiнвестбанку" такая сума не праблема. "Белiнвестбанк": 6 мiльёнаў можаце адразу забраць. "Беларусбанк" таксама можа выканаць такую заяўку ў той жа дзень. Хiба толькi ў вас мiльёнаў сорак — тады давядзецца пачакаць тры днi. "Беларусбанк": 40 мiльёнаў трэба за тры днi замаўляць. Паводле дадзеных Нацбанка, на 1 кастрычнiка сярэдняя сума ўклада на кожнага беларуса складае 661,8 долара. Месяц таму было каля 620 долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 ноября 2008 Экономика и бизнес Павал ГІБА, Еўрапейскае радыё для Беларусі Еўрарадыё пацiкавiлася, цi проста забраць у банку свой рублёвы ўклад.
|
|