21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь мае намер развіваць супрацоўнiцтва з Лiвiяй"

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь мае намер развіваць супрацоўнiцтва з Лiвiяй"

2 лiстапада кiраўнiк Вялiкай лiвiйскай рэвалюцыi Муамар Кадафi прыбыў у Мiнск з трохдзённым афiцыйным вiзiтам. Гэта першы прыезд лiвiйскага лiдара ў нашу краiну. Аляксандр Лукашэнка наведваў Лiвiю з афiцыйным вiзiтам у 2000 годзе.

У Нацыянальным аэрапорце Мiнск высокага госця сустрэў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. У аэрапорце прысутнiчалi таксама акрэдытаваныя ў Беларусi паслы арабскiх дзяржаў. Перад лiдарамi дзвюх краiн урачыстым маршам прайшла зводная рота ганаровай варты.

Пасля завяршэння цырымонii афiцыйнай сустрэчы ў зале афiцыйных дэлегацый Нацыянальнага аэрапорта Мiнск адбылася кароткая гутарка Прэзiдэнта Беларусi i кiраўнiка Вялiкай лiвiйскай рэвалюцыi.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў, што ўсе дамоўленасцi з Лiвiяй васьмiгадовай даўнасцi застаюцца ў сiле. Кiраўнiк беларускай дзяржавы лiчыць, што ў Беларусi i Лiвii ёсць новыя магчымасцi для развiцця двухбаковых адносiнаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з вялiкiм задавальненнем прымае сёння на беларускай зямлi Муамара Кадафi. "Вельмi добра памятаю нашу сустрэчу ў вас на радзiме. Вельмi рады таму, што адбываецца цяпер у вас у краiне. Лiвiя — краiна, якая iнтэнсiўна развiваецца, i мы ўсяляк жадаем вашаму народу дабрабыту", — сказаў Прэзiдэнт Беларусi.

Учора Аляксандр Лукашэнка i Муамар Кадафi правялi перагаворы ў вузкiм i пашыраным складзе.

Беларусь i Лiвiя маюць падобныя погляды адносна светаўладкавання. Гэты факт асаблiва адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.

"Я ўдзячны вам за тое, што вы ў адказ на наш вiзiт прыбылi ў Беларусь. І мы маем сёння магчымасць абмеркаваць многiя напрамкi нашага супрацоўнiцтва. У Беларусi i Лiвii няма розных падыходаў да асноўных праблем светапарадку. Мы, таксама як i вы, прынцыповым пытаннем лiчым, што свет павiнен быць шматпалярны, што гэта наогул прынцып iснавання любой сiстэмы: яна павiнна абапiрацца на многiя пункты. Тады яна ўстойлiвая", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў Беларусi вельмi рады перамозе Муамара Кадафi на мiжнароднай арэне. "Мы ведаем, як складана было выстаяць, вытрымаць мiжнародныя санкцыi, абсалютна незаконна навязаныя вашай краiне. I пры гэтым вывесцi краiну ў лiк дзяржаў, якiя сёння вызначаюць палiтыку ў свеце", — сказаў Прэзiдэнт Беларусi. Ён таксама дадаў, што Беларусi iмпануе незалежная палiтыка Лiвii ў ААН.

Беларусь, таксама як i Лiвiя, лiчыць, што памiж дзяржавамi павiнны быць раўнапраўныя адносiны, а рознагалоссi неабходна ўстараняць выключна палiтычнымi метадамi, без прымянення насiлля i двайных стандартаў, паведамiў Прэзiдэнт Беларусi.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў, што Беларусь вiтае пазiцыю Лiвii ў якасцi непастаяннага члена Савета Бяспекi ААН, а таксама выказаў удзячнасць лiвiйскаму боку за пастаянную падтрымку пазiцыi Беларусi на мiжнароднай арэне.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, беларуска-лiвiйскiя сувязi традыцыйна будуюцца на аснове ўзаемнага даверу. "Беларусь на справе даказала сваю падтрымку Лiвii ў самыя цяжкiя для лiвiйскага народа моманты. Наш народ i сёння гатовы аказваць неабходнае садзейнiчанне ў далейшым развiццi вашай краiны", — сказаў беларускi лiдар.

Нягледзячы на тое, што гандаль памiж Беларуссю i Лiвiяй развiваецца нядрэнна, iснуючы аб’ём не адлюстроўвае патэнцыял дзяржаў, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

У студзенi-жнiўнi 2008 года тавараабарот Беларусi i Лiвii склаў $19,1 млн, у асноўным за кошт паставак паўфабрыкатаў з вугляродзiстай сталi, у нязначным аб’ёме экспартавалася сухое малако.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што закрытых тэмаў у супрацоўнiцтве Беларусi з Лiвiяй няма. Кiраўнiк дзяржавы выказаў жаданне, каб лiвiйскi бок падтрымаў беларускiх спецыялiстаў пры рабоце ў Лiвii. Ён таксама адзначыў, што "Беларусь будзе вiтаць па любых напрамках лiвiйскi бiзнэс i спецыялiстаў". "Хацелася б, каб вынiкам вашага вiзiту стала вырашэнне гэтых практычных пытанняў", — сказаў Прэзiдэнт.

У сваю чаргу Муамар Кадафi падзякаваў за цёплы прыём i гасцiннасць, выказаў задавальненне ходам развiцця адносiнаў памiж дзвюма краiнамi. "Гэты вiзiт дасць большы штуршок у развiццi нашых адносiнаў", — падкрэслiў лiвiйскi лiдар. Ён таксама выказаў заклапочанасць тым, што з-за парушэння балансу ў свеце сталi парушацца ўсе мiжнародныя нормы i вядзецца размова з пазiцыi "сiла — закон". "Мы хочам, каб на ўсёй планеце быў мiр, каб больш не паўтарылася такая агрэсiя, як Другая сусветная вайна", — сказаў кiраўнiк Вялiкай лiвiйскай рэвалюцыi.

Беларусь разглядае Лiвiю ў якасцi блiзкага сябра i партнёра, з якiм гатова весцi дыялог па любых пытаннях, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаў надзею, што прыезд Муамара Кадафi ў Беларусь надасць новы магутны iмпульс узаемавыгаднаму супрацоўнiцтву па ўсiх напрамках.

На сустрэчы бакi абмяняюцца думкамi па самаму шырокаму колу пытанняў i намецяць асноўныя напрамкi ўзаемадзеяння.

Пасля перамоў у прысутнасцi Аляксандра Лукашэнкi i Муамара Кадафi быў падпiсаны шэраг дакументаў. У прыватнасцi, заключаны Канвенцыя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання, Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам юстыцыi Беларусi i Галоўным народным камiтэтам юстыцыi Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi, Мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Дзяржаўным камiтэтам па стандартызацыi Беларусi i Нацыянальным цэнтрам па стандартызацыi i метралогii Лiвii, Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй Рэспублiкi Беларусь i Генеральным бюро вяшчання Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi.

Вечарам адбыўся афiцыйны прыём ад iмя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi ў гонар кiраўнiка Вялiкай лiвiйскай рэвалюцыi Муамара Кадафi.

Кiраўнiк Вялiкай лiвiйскай рэвалюцыi Муамар Кадафi наведаў Беларускi дзяржаўны музей Вялiкай Айчыннай вайны.

Паводле паведамленняў прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лiстапада кiраўнiк Вялiкай лiвiйскай рэвалюцыi Муамар Кадафi прыбыў у Мiнск з трохдзённым афiцыйным вiзiтам. Гэта першы прыезд лiвiйскага лiдара ў н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика