У Славакіі ўпершыню адбудуцца Дні культуры Беларусі
6 ноября 2008 Культура
Польскае радыё для замежжа Дні культуры Беларусі ўпершыню пройдуць у Славацкай Рэспубліцы. У Братыславу адправіцца Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестар Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава. Выступленьне калектыву пройдзе на сцэне Славацкай філярмоніі ў Братыславе. Саліраваць будуць Дзяніс Шапавалаў (віяланчэль) і Юлія Стэфановіч (скрыпка). Культурнае супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Славаччынай разьвіваецца на падставе міжведамаснага пагадненьня, якое падпісалі Міністэрствы культуры абедзьвюх краінаў. У 2006 годзе ў Менску праходзіла выстава “Белае прывітаньне для Беларусі”, падрыхтаванае славацкімі майстрамі. Экспазыцыю склалі фігуркі, створаныя зь белай паперы - арыгамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 ноября 2008 Культура Польскае радыё для замежжа Дні культуры Беларусі ўпершыню пройдуць у Славацкай Рэспубліцы. |
|