21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Міліцыянт-пачатковец атрымлівае заробак двух галоўных інжынераў

26.08.2009 14:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 ноября 2008 Экономика и бизнес
Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі З першага лістапада міліцыянтам павысілі заробкі і паабяцалі  вырашыць пытанне з жыллём. Маладыя спецыялісты, далёкія ад міліцыі, працягваюць зарабляць у два-тры разы меней.  З першага лістапада беларускія міліцыянеры сталі яшчэ больш шчаслівымі: ім паднялі заробкі, бо павысілася тарыфная стаўка. Цяпер нават участковы-пачатковец у сталіцы атрымае мільён дзвесце тысяч беларускіх рублёў — як, напрыклад, пажылы кандыдат навук, дацэнт Белдзяржуніверсітэта.

Але, нягледзячы на такія райскія ўмовы, дэфіцыт участковых у сталіцы — аж дзевяць працэнтаў.

“Прычына ў тым, што заробак падняўся не так даўно. Па-другое, жыллёвыя пытанні таксама ўрэгуляваліся нядаўна, — тлумачыць старшы інспектар аддзела камплектавання ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Раманюк. — Не ведаю, што будзе праз пяць гадоў, але зараз жыллёвае пытанне — гэта істотная льгота. Дэфіцыт участковых пакуль захоўваецца. Але калі будзеце доўга думаць наконт гэтай працы, дэфіцыту не будзе".

Пайсці працаваць у міліцыю можа любы выпускнік ВНУ — гісторык, філолаг, фізік… Праца ўчастковым — адказная і нервовая, хоць абараняць кандыдацкую дысертацыю для гэтага і не трэба.

Новыя заробкі зрабілі мільянерамі не толькі сталічных міліцыянтаў, але і супрацоўнікаў з перыферыі.

“У Паставах малады афіцэр будзе зарабляць мільён, у Мінску мае мільён дзвесце, бо там жыць складаней, — растлумачылі нам у аддзеле кадраў Пастаўскага РАУС. — Хто праслужыць больш за пяць гадоў, зможа па-за чаргой збудаваць кааператыўнае жыллё. Праца адказная і небяспечная, але за чатырнаццаць гадоў толькі аднаму ўчастковаму зламалі палец падчас масавых мерапрыемстваў — праводзінаў у войска. Страшней за гэта нічога не было”.

Тым часам маладыя спецыялісты іншых, неміліцэйскіх спецыяльнасцяў заробак маюць значна ніжэйшы. Маладыя настаўнікі атрымліваюць па 250, 300, 400 тысячаў беларускіх рублёў. Хаця ёсць і шчасліўчыкі.

“У мяне дачка ў гэтым годзе пайшла на работу ў школу, выкладае ангельскую мову. У яе дзесьці 27 гадзін выходзіць, гэта паўтары стаўкі. Мае каля 500 тысячаў, — пахвалілася Еўрарадыё сакратарка Лепельскага райвыканкаму. — Вучыць ды і ўсё. Цяжкавата. Бывае, цэлы дзень занятая, а бывае і лягчэй.”

“Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі ў нас працуе галоўны інжынер, скончыў мінскі ўніверсітэт. Зарабляе 600 тысячаў дакладна", — хваліцца сваімі маладымі “алігархамі” начальнік аддзела эканомікі Хойніцкага райвыканкама Людміла Лагвіненка.

Але такіх "шчасліўчыкаў" няшмат. Ды і яны, як ні пніся, атрымліваюць удвая менш за сталічнага ўчастковага-пачаткоўца.

Дзяўчатам у такой сітуацыі няпроста, а вось хлопцы, пакуль ёсць дэфіцыт кадраў у міліцыі, могуць пайсці ўчастковымі. І праца адказная, і хату збудаваць дапамогуць. А калі дзе і надаюць па пальцу, дык за такія грошы і гэта можна стрываць.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 ноября 2008 Экономика и бизнес Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі З першага лістапада міліцыянтам павысілі заробкі і паабяцалі  вырашыць пытанне з жыллём.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика